Вось і ў мяне супрацьстаяньне з ваенкаматам амаль падышло да лягічнага сканчэньня. Сёньня здаў справа пасьля праходжаньня ўсіх лекараў і абсьледаваньняў. НГМ па 2 артыкулах: 38а, 80б. Прычым першае (хранічны атыт) я ведаў даўно і на яго і спадзяваўся. А вось з сэрцам раней ніякіх траблаў не было, толькі што экг была не ідэальнай і часам пабальвае, але ўзі і холтэр-кг рабіў упершыню. У выніку, акрамя ўпершыню знойдзенага пмк 1 ступені з рэгургітацыяй (па якому спачатку тэрапэўт паставіла ВН) яшчэ тахікардыя, сындром ЦЛЦ і нейкая ложная хорда ( пагляджу ў копію акта, калі камусьці трэба дакладна), у сукупнасьці старэйшы лекар прымусіла тэрапэўта перапісаць на НГМ. Думаю, па гэтым пункце- "малые аномалии сердца (избыточная трабекулярность желудочков, аномальное крепление створочных хорд, аномальное положение хорд, аномалии папиллярных мышц) или их сочетание, изменяющие геометрию полости левого (правого) желудочка и сопровождающиеся нарушением диастолической функции желудочка по результатам ЭхоКГ;". У жніўні абяцалі ваенік) Мараль: з сэрцам заўжды можа нешта быць, прасіце накіраваньне, нават калі ніякіх запісаў і ўзі раней не рабілі, кажыце, што коліць, што стамляесься хутка, што баісься інфаркту ў 20 год.
З тых пытаньняў, што тут уздымалі: у 6-ой лякарні робяць свой акт, таму калі накіравалі туды, акт можна не патрабаваць, а вось ува ўсіх астатніх абавязкова прасіце. Па чэргам і спосабам іх праходжаньня ў 23-ай можна таксама асобны фак напісаць) Яшчэ такі момант наконт пераносу даты прыходу, я тэлефоніў ў паліклініку, казаў, што акт не гатовы, пераносілі на той дзень, калі будзе зроблены, прычым два разы. Яшчэ ёсьць інфа па гарадзкой камісіі, мне сказалі, што яна будзе 11-га чэрвеня. Цікава, застаўся месяц, а ўказу ўсё няма)