theCure:
znikla:
Дарэчы, наконт шампанскага - якое можаце параіць?
Я таксама за Новы свет. Яно не таннае, але ж колькі працы ў яго ўкладзена, вырабляецца па класічнай французскай тэхналогіі шампанізацыі - тры гады у падвалах, рэмюаж, дэгаржаж . Каб былі дзе бліжэй, параіў бы экскурсію на гэты завод.
znikla:
Маю яшчэ такое пытанне: дзе ў Ялце можна купіць свежай мясцовай рыбы?
На цэнтральным рынку, вуліца Кіеўская. Пеленгас, кефаль, камбала калкан і рапаны ёсьць заўсёды. Бычкі і барабулька - як пашанцуе. Дарэчы , бачыў свежую барабульку і ў нейкай сеткавай краме - ці Фуршэт, ці АТБ . Ай, якая ж яна смачная рыбка .
Дзякуй за парады Я і сама так разважыла, што дзе рыбе быць, акрамя рынка. І сёння раніцай мы туды якраз схадзілі. Там было ўсяго: стаўрыдка, кефаль, барабулька, скумбрыя, пеленгас, судак здаравенны, камбала, фарэль вялікая і дробная нейкая Крэветкі, мідыі, лангусціны, яшчэ чэрці нейкія. Рапанаў не было. Купілі барабулькі паўкіло, кефальку, фарэльку, крэветак і мідый. Замарынавалі з аліўкавым алеем, лімонам, чорным перцам, размарынам, часныком, пятрушкай і потым засмажылі ўсё гэтае дабро на мангале: рыбу ў фальзе на вуглях, а крэветкі з мідыямі на шпажках. Обожамой, гэта было проста гастранамічнае свята!
Як шкада, што ў нас нельга зрабіць тое самае. Калі не ў буйным горадзе, дык са свежай рыбы можна купіць хіба што карпа.
А яшчэ з зелянінай у нас праблемы, а тут - што хочаш свежанькае: базілік, размарын, салат розны і г.д., усяго нават не ведаю. У Рагачове зімой нават звычайнага зялёнага салата ды пятрушкі не заўжды купіш Смутачак.
Ну ды ладна, лепш карцінкі пакажу. Усё астатняе зжэрлі, забыўшы пра фотаапарат, а гэта было на закуску