theCure:
Я так зразумеў, што вам салодкія віна падабаюцца, ну паспрабуйце што-небудзь мускатнае вытрыманае мацаванае, дэсэртнае ці нават лікёрнае - будзе вам і смак і водар. І ў шкляных бутэльках купляйце, а не разліўное, бо на сайце масандраўскага завода пішуць, што на разліў яны не прадаюць увогуле.
Ведаеце, набываючы тое, што разліваюць у Беларусі, ніколі б не падумала, што мне могуць спадабацца дэсертныя віны, бо ў нас чым больш цукру ў віне, тым цяжэй яно п'ецца і тым больш кісляціны ў паслясмаку. Старалася браць паўсухія, яны хоць не такія рэзкія былі. А тут... А тут мы сёння ездзілі ў Алупку і зайшлі ў дэгустацыйную залю "Масандры" Спрабавалі, выкрэслівалі тое, што не падабалася, і ў выніку зразумелі, што ў спісе ў нас засталіся толькі салодкія віны Канешне, пасля таго, як нас развялі, нашаму меркаванню наконт смаку і паху віна мо і не варта давяраць але ніякага спіртавога паху і рэзкага паслясмаку не было ні ад аднаго віна, "Кокур" быў выдатны таксама. Напэўна, у панядзелак пойдзем закупацца. Спіс прыкладна такі: "Кокур десертный сурож", "Чорны доктар", "Сёмае неба князя Галіцына", "Мускат ружовы паўднёвабярэжны" (і белы таксама), "Мускат белы чырвонага камня" (дарэчы, вельмі падобны на паўднёвабярэжны белы), партвейн чырвоны паўднёвабярэжны, бастардо масандра і мускат ружовы дэсертны. Дарэчы, наконт шампанскага - якое можаце параіць?
Сёння мора хвалявалася, па маёй ацэнцы паводле нагугленай шкалы, недзе 4 балы, хвалі былі някепскія. Мы схадзілі на Чорны бугор і на гэтых хвалях трохі пагайдаліся Крута было.
Маю яшчэ такое пытанне: дзе ў Ялце можна купіць свежай мясцовай рыбы?