Па пытанню грамадскага
абмеркавання праекта дэтальнана
планіравання рэканструкцыі,
рэстаўрацыі, аднаўлення і
добраўпарадкавання Гістарычнага
цэнтра г. Мінска
У працэсе абмеркавання скарэктаванага праекта дэтальнана планіравання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра г. Мінска яшчэ раз прыходзіцца ўздымаць пытанне аб дакладным і дасканалым выкананні органамі выканаўчай улады палажэнняў Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 09 студзеня 2006 г., Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 ліпеня 2004 г. № 330 і зацверджанай ім “Канцэпцыі рэканструкцыі гістарычнага цэнтра г.Мінска”, Асноўных палажэнняў дэтальнага плана рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра г. Мінска, зацверджаных Рашэннем Мінгарвыканкама ад 30 сакавіка 2006 г. №617.
Нягледзячы на ўсе звароты спецыялістаў і грамадскасці, на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр г.Мінска” ідзе працэс будаўнічай актыўнасці, які ня мае нічога агульнага з дзеючым заканадаўствам аб ахове спадчыны. Пад час выконваемых прац груба парушаюцца горадабудаўнічыя рэгламенты дэтальнага плана Гістарычнага цэнтра, якія прайшлі працэдуру грамадскага абмеркавання і былі ўрачыста зацьверджаны Рашэннем МГВК ад 30 сакавіка 2006 г. №617, галоўная задача якіх у гарвыканкамаўскіх дакументах была сфармуляваная як “ Разгляд гісторыка-культурнага ландшафту, як вядучага элемента прасторавай арганізацыі горада ў цэлым, у адпаведнасці з канцэпцыяў захавання і аднаўлення гісторыка-культурнага асяродзьзя Гістарычнага цэнтра як Духоўна-культурнай дамінанты сталіцы”.
Акрамя парушэнняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, тэхнічных і метадычных дакументаў пры правядзенні рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на помніках архітэктуры Гістарычнага цэнтру сталіцы, тут з’явіліся новыя аб’екты, сама наяўнасць якіх з пункту гледжання Закона “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны” на гэтай тэррыторыі недапушчальная.
У выніку, дзеянні па размяшчэнні на ахоўваемай тэрыторыі новых аб’ектаў, якія не маюць нічога агульнага ні з дадзенымі гістарычнымі кварталамі, ні з дзеючым заканадаўствам, з’яўляюцца:
-знішчэннем існуючай гістарычнай забудовы, масштаба і характара аб’екта аховы 1-ай катэгорыі -“Гістарычны цэнтр г.Мінска”;
- прынцыповым змяненнем планіровачнай структуры, ландшафту і спосабу забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці;
-фальсіфікацыей схемы чырвоных ліній гістарычнай забудовы, у тым ліку і Нямігі, гісторыя якой сягае да найвялікшых літаратурных і паэтычных крыніц ўсяго ўсходняга славянства -“Слова аб палку Ігаравым” і летапісу “Аповесці мінулых часоў”, якія сталі пачаткам усходнеславянскай культурнай традыцыі;
- знішчэннем і стратай, без адпаведных навуковых фіксацый і належнага вывучэння, наяўных і абсалютна не вывучаных элементаў існай тут колісь высокашчыльнай гарадской гістарычнай забудовы;
-стварэннем новай горадабудаўнічай сітуацыі, якая пазбаўляе гісторыка-культурную каштоўнасць яе якасных характарыстык і не дазваляе праводзіць далейшую работу ў адпаведнасці з дзеючымі рэстаўрацыйнымі методыкамі.
-забудова тэрыторыі каштоўнасці ў цэлым ажыццяўляецца ў рэжыме поўнага ігнаравання ахоўнага заканадаўства.
Пералічаныя факты парушаюць :
1) Закон “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь” ад 09 студзеня 2006 г., артыкулы 3; 7; 8; 23; 27; 28; 29; 32; 33; 36; 37; 38; 39; 43; 44; 45; 46; 47; 52; 53;
2) “Iнструкцыю аб складзе, парадку распрацоўкi, ўзгаднення i зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыi на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях”, зацверджанай Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 21 мая 2005 г. № 21, пп. 3; 4; 5; 7; 15; 16; 20; 21;
3) Закон “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў
Рэспубліке Беларусь”, арт. 4, 4.1; 4.2; 4.3; 4.6; 6;
4) Закон «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» ад 16 мая 2006 г.;
5) Асноўныя палажэнні праекта дэтальнага плана рэканструкцыі,
рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра г. Мінска, Рашэнне МГВК ад 30 сакавіка 2006 г. №617;
6) Рэгламент Мінгарвыканкома, а таксама рэзалюцыі па размяшчэнню
аб’ектаў новага будаўніцтва ў гістарычным цэнтры, раней прымаемых кіраўніцтвам Мінгарвыканкома;
7) Экспертныя заключэнні спецыялізаваных прадпрыемстваў, арганізацый і
гісторыкаў, якія раней ва ўстаноўленым парадку выдавалі адпаведныя заключэнні;
БНБ 3.01.01-96 “Склад, парадак распрацоўкі і ўзгаднення
горадабудаўнічых праектаў”;
9) БНБ 3.01.04-02, п.4.3.4 і п.10 аб ахове гісторыка-культурных
каштоўнасцей;
10) ТКП 45-3.01-116-2008 п. 10.2 аб тэрыторыях гісторыка-культурных
каштоўнасцей, зонаў аховы і рэгуляванай забудовы;
11) Міжнародная хартыя захавання і рэстаўрацыі помнікаў і мясцінаў
(Венецыянская хартыя). Венецыя, 1964. (Каментары), артыкулы 1; 3; 4; 5; 6; 7; 9; 10; 11; 13-16;
12) Хартыі захавання гiстарычных гарадоў і гарадскіх абшараў
(Вашынгтонская хартыя). Вашынгтон, 1987 ., пп. 2; 5; 6; 8; 10; 11;
13) Кавенцыі ЮНЭСКА аб ахове культурнай спадчыны (1972г.) -
прэамбула; арт.4; 5.с; 5.д; 27.1; 27.2;
14) Нерынгскую рэзалюцыю 1997 года, прысвечанаю комплекснаму
захаванню гарадской спадчыны., пп. 3; 4; 11; 13;
15) Рыжскую хартыю аб аўтэнтычнасці гістарычнай рэканструкцыі ў
адносінах да культурнай спадчыны. Рыга 2000 г., пп. 2; 4 .
Прапанаваны на абмеркаванне скарэктаваны праект дэтальнага планіравання рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення і добраўпарадкавання Гістарычнага цэнтра г. Мінска па характару сваіх архітэктурна-планіровачных рашэнняў і горадабудаўнічых рэгламентаў, сфармуляваных у асноўных палажэннях з’яўляецца дакументам, які не толькі па факце замацоўвае ўсе адбыўшыеся парушэнні вышэйназваных нарматыўна-прававых, тэхнічных і метадычных дакументаў.
Так адбыўшыяся парушэнні рэгламентаў дзеючага ПДП фактычна легітымізуюцца ў квартале 1-1 (будынкі на тэрыторыі былога жаночага бернардынскага кляштара, узведзеныя па праекце ТМ Б.Косціча), у квартале 1-2 (працы па ўзвядзенню новых аб’ектаў на месцы зруйнаваных на тэрыторыя двара былога мужчынскага бернардынскага кляштара), у квартале 1-3 (забудова левага боку вул. Зыбіцкай, якая праведзекна ЗАТ “Мортэкс БЦЗ”), у квартале 1-4 (аб’ект, забудоўшчыкам якога з’яўляецца ЗАТ “Мортэкс БЦЗ”), 1-6 (новае будаўніцтва па праваму баку вул. Зыбіцкай адпаведна эскізнай прапановы С.Багласава), у квартале 3-1 (забудова вул. Няміга ад інстытута “Прампраект” да вул. Камсамольскай), у квартале 3-3 (шматфункцыйны комплекс, будаўніцтва якога распачата ТДА “Сулона”, і шматфункцыйна комплекс, забудоўшчыка якога з’яўляўся ТАА “ТаПаС”), у квартале 3-4 (шматфункцыйны комплекс па вул. Няміга – забудоўшчык ЗАТ “Фарт і В”).
У шэраг кварталаў закладаюцца парушэнні вышэйпералічаных нарматыўна-прававых, тэхнічных і метадычных дакументаў на перспектыву, а гэта перспектыўныя засваенні тэрыторый, якія знішчаць ці зсфальсіфікуюць гістарычную планіровачную структуру (галоўны элемент захавання) шэрагу тэрыторый Гістарычнага цэнтра , прывядуць дпа ўзнікнення неўласцівых для комплекснага помніка горадабудаўніцтва будынкаў і збудаванняў.
Тут варта пералічыць, што дадзеныя працы прадугледжаны ў кварталах 1-6, 2-3, 3-3, 5-1, 5-2, 4-1. Для правядзення перспектыўных прац па ўзвядзенню неўласцівых аб’ектаў новага будаўніцтва ў ПДП дапушчаны шэраг фальсіфікацый. Напрыклад, пад аховай дзяржавы ў межах Гістарычнага цэнтра знаходзяцца будынкі №№ 6 і 8 па вул. Вызвалення. У асноўных палажэннях ПДП па кварталу 4-1 у горадабудаўнічых рэгламентах, як гісторыка-культурная каштоўнасць пазначаны будынак № 6, пры чым абодва помніка архітэктуры прадугледжана дэмантаваць дзеля ўзвядзення 4-х павярховага грамадска-гандлёвага цэнтра.
Асаблівую ўвагу хочацца звярнуць на квартал 5-1, а гэта тэрыторыя паўднёва-ўсходняй часткі Мінскага замчышча і гарадскіх рынкаў, дзе прапануецца да рэалізацыі праект, распрацаваны КУП “Мінскпраект”, ГАП С.Багласаў, які не адпавядае нарматыўна-прававым, тэхнічным і метадычным дакументам, які неаднаразова прапаноўваўся для грамадскага абмеркавання, але Мінгарвыканкам неправамерна адмаўляў у яго правядзенні. І зараз прынцыпы праекта, якія не адпавядаюць ні праву, ні методыкам, ні матэрыялам комплексных навуковых вышуканняў, якія фальсіфікуюць гістарычную планіровачную структуру, ланшафт, ігнаруюць страчаныя будынкі і збудаванні, закладзены ў якасці горадабудаўнічых рэгламентаў асноўных палажэнняў ПДП.
У сувязі з вышэйазначаным, ў адпаведнасці з Законам “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, арт. 2 п.1 і арт.4, для асэнсавання ўсяго аб’ёма дапушчаных парушэнняў, прадухілення ад памылак у скарэктаваным праекце дэтальнага планіравання мусім ПАТРАБАВАЦЬ:
- прызнання скарэктаванага і прадстаўленага на абмеркаванне ПДП рэканструкцыі, рэстаўрацыі, аднаўлення Гістарычнага цэнтру г. Мінска не адпаведным дзеючым нарматыўна-правым, тэхнічным дакументам Рэспублікі Беларусь і міжнародным метадычным дакументам.
- правядзення комплекснай кантрольнай праверкі на адпаведнасць нарматыўна-прававой базе ўсіх рашэнняў, прынятых і прымаемых выканаўчай уладай у дачыненні да гісторыка-культурнай каштоўнасці Гістарычны цэнтр Мінска.
- прыпынення, у адпаведнасці з Законам “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь”, арт. 2, п.1, і арт. 4, праектаванне і будаўніцтва пералічаных, а таксама ўсіх новых аб’ектаў на тэрыторыі гістарычнага цэнтра да распрацоўкі і зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку Комплекснага праекта рэгенерацыі “Гістарычны цэнтр г.Мінска” (далей – Праекта) з абавязковым правядзеннем экспертызы праектных рашэнняў на адпаведнасць нарматыўна-прававой базе і вырашэннем усіх пералічаных пытанняў працэдурнага і метадалагічнага характара.
Толькі пасля выканання гэтага можна ставіць пытанне аб менавіта распрацоўцы і ўнясенні карэктыровак у праект дэтальнага планірвавання рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення гістарычнага цэнтру г. Мінска, якія павінны праводзіцца толькі на падставе і пасля абавязковага выканання наступных мерапрыемтваў:
- Правядзенне ў поўным аб’ёме комплексных навуковых даследванняў гісторыка-культурнай каштоўнасці “Гістарычны цэнтр г.Мінска” з абавязковай археалягічнай шурфофкай для вызначэньня архітэктурных парэшткаў колішняй высокашчыльнай гістарычнай забудовы і яе прывязкі на геападаснову сучаснага горада, ў адпаведнасці з Інструкцыяй “Аб складзе, парадку распрацоўкі, узгаднення і зацвярджэння навукова-праектнай дакументацыі на выкананне работ на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях”, прынятай Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 23 мая 2003 г. №14;
-зацвярджэння ва ўстаноўленым парадку праекта ахоўных зон гістарычнага цэнтра і яго асобных аб’ектаў, ў адпаведнасці з Законам “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны”, арт.30;
-распрацоўкі праекта дэтальнай планіроўкі планіровачнага ядра г.Мінска, часткай якога з’яўляецца гістарычны цэнтр, у адпаведнасці з БНБ 3.0.01-96, з неабходнай распрацоўкай агульнай горадабудаўнічай канцэпцыі і вырашэннем асноўных накірункаў перспектыўнага развіцця транспартнай інфраструктуры, функцыянальнай структуры і г.д..
-разгляд, узгадненне і зацвярджэнне Праекта ажыццяўляць у адпаведнасці з Законам “Аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь” у частцы забеспячэння шырокага грамадскага абмеркавання і кантроля вынікаў работы.
Дадаткова прапануем выкарыстаць для працы над праектам матэрыялы, напрацаваныя спецыялістамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў, якія ў свій час атрымалі высокую адзнаку, як Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Камітэта архітэктуры Мінгарвыканкама, журы міжнароднага архітэктурнага конкурса “Леанарда 2011”. А гэта Комплексны праект рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўлення Гістарычнага цэнтру Мінска, выкананы архітэктарам Уладзімірам Папругам, Эскізныя праекты аднаўлення страчанай забудовы правага боку вул. Гандлёвай (Зыбіцкай), гістарычнага ланшафту і забудовы Замчышча, Нізкага і Мяснога рынкаў, аднаўлення аб’ёму дамініканскага касцёлу, прапановы па аднаўленню страчанай гістарычнай планіровачнай структуры Гістарычнага цэнтру шляхам добраўпарадкавання і ландшафтнага дызайну.
Усе матэрыялы будучых ПДП павінны падпарадкоўвацца ГАЛОЎНАЙ стратэгічнай ідэй поўнай (наколькі гэта мажліва) рэгенерацыі ў перспектыве гістарычнай планіровачнай структуры найважнейшай для краіны гісторыка-культурнай каштоўнасці: Гістарычнага цэнтру Сталіцы Рэспублікі Беларусь.
Комплексная нерухомая матэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасць “Гістарычны цэнтр г.Мінска”, належыць усім пакаленням, якія яго стваралі на працягу стагоддзяў, жывуць сёння і будуць жыць заўтра – і таму ўсе мы нясем маральную адказнасць за захаванне гэтага помніка горадабудаўніцтва для наступных пакаленняў ва ўсім багацці яго аўтэнтычнасці, а ўдзельнікі сенняшняга разбуральнага працэсу на гэтай тэрыторыі павінны несці адказнасць юрыдычную.