Абагульняючы ўсю прачытаную інфу,бачу наступную схему (на прыкладзе майго дому):
1.Фірма дасылае свайго прадстаўніка збіраць подпісы жыхароў, мінуючы сход жыхароў,які павінен вызначыць неабходнасць замены абсталявання і вызначыць метад замены:самастойны або праз фірму (з подпісамі "за" і "супраць" ). Большасць жыхароў індыферэнтныя к заканадаўству, не чытаюць, што падпісваюць, таму міжволі падпісваюцца за замену дамафона, а заадно і змену дагавору, паводле новых пунктаў якога дамафон пераходзіць ва ўласнасць фірмы.
2.Дамафоннае абсталяванне ўсталёўваецца.
3.Затым дасылаецца папера, з якой становіцца вядома, што гэта сумесны праект Белдзяржстраху і фірмы; што фірма вялікі "мецэнат"; што "большасць жыхароў згадзілася на замену"; зазначана,што неабходна (каму?на якой падставе?) набыць новыя ключы; і прапаноўваюцца ўмовы: а)Атрымаць 3 ключа дарам (звыш - 45 т.руб кожны), заключыўшы дагавор страхавання. б) Атрымаць 1 ключ за 50 р., астатнія па 45 т.руб. за штуку без такога дагавору.
Тым самым фірма:
1.Дзейнічае свавольна, а не на падставе сходу жыхароў і яго пратакола.
2.Парушае арт. 22,23 Канстытуцыі, пакуль не дасць заканадаўства, паводле якога нязгодныя горшыя за тых, хто згадзіўся на страхаванне, і што ім ключы павінны прадавацца.
3.Ускосна схіляе да падпісання страхавога полісу, хаця страхаванне ў нас дабравольнае (за выключэннем асобных выпадкаў,куды дазеная сітуацыя не падпадае)
4.Абмяжоўвае праход жыхара да сваёй кватэры згодна з арт.25 ЖК РБ.
5.Навязвае свае паслугі.
Калі правесці няхітрае даследаванне, то атрымаецца, што ўсталёўка дамафона ("вертыкальнага" тыпу, мадэль не ведаю дакладна http://cyfral.ru/index.php?page=shop.browse&category_id=2&option= ... &Itemid=43) на 200 абанентаў каштуе максімум 1500000 (1100000 + нацэнка + аплата працаўніку).
Сабекошт ключа (http://cyfral.ru/index.php?page=shop.product_details&flypage=shop ... &Itemid=43) - каля 6000
Атрымліваецца, што кампанія робіць 750% нацэнку на ключ. Больш таго, дастаткова усяго 30 нязгодных,якія заплоцяць 45 000,і кампанія адбівае свае выдаткі на ўсталёўку дамафона.
Калі разлічыць суму ўсталёўкі на ўсе кватэры (111 кватэр), то на кожную кватэру выйшла б максімум па 15 тыс.
Падсумоўваючы, можна зазначыць, што фірма, пракруціўшы такую схему, робіць усталёўку ўжо свайго абсталявання за кошт нязгодных жыхароў, падаючы гэта як мецэнацтва, і выходзіць на чысты прыбытак з астатніх нязгодных і з працэнтаў ад Белдзяржстраху.