Varjat_by, не варта саромецца ўвогуле, каму якая справа што за літары надрукаваныя на ключыцы ды сцягнах? Апранаю тое, што жадаю, каму не падабаецца - той ідзе ... ну, ўсім зразумела куды ідзе )))
iXS - вопратка сярэдняга дыяпазону, накшталт Vanucci, FLM i г.д., нават трохі бліжэй да прэміяльнага ўзроўню. Уласна я лічу, што трэба ў першаю чаргу кіравацца мэтай выкарыстання, я не прывабнасцю ды распаўсюджанасцю шыльды. У мэтах грамадзянскага ўжывання (па-за спартыўнымі амбіцыямі) цалкам хопіць Adrenaline, Kenny ды ўсялякіх Moto4u з ніжняга коштавага сегменту - яны мабыць не дужа прывабныя, але ў выпадку калізіі свае прызначэнне пэўна выканаюць. Ўрэшце, яны лепей чым вопратка брэнду "OWN SKIN" )))
Калі ёсць патрэба неяк вызначыцца, набываюць вырабы сярэдняга ўзроўню - той самы функцыянал разам з трохі больш правабным выглядам і ўдалымі спажывецкімі якасцямі - напрыкл. вільгаценепранікальныя кішэні, прагумаваныя гузікі і г.д. Для адмыслова спатрыўнага дый гоначнага ўжывання, а таксама для пантоў, болей зручнымі і дарэчнымі будуць прэміўм-артыкулы. Трэба дадаць, што гэтыя вырабы сапраўды якасней за іншыя, хоць і надмерна даражэй ((( Што тычыцца мяне, то я звычайна набываю рэчы сціплага сярэдняга гатунку, а пры ўдалым збегу акалічнасцяў накшталт сезоннай распродажы - прэміўм па сціплых коштах.