Выставачны цэнтр з'явіцца каля Дарогі смерці ў Курапатах?
На ўскрайку Мінска да 2021 павінен з'явіцца Нацыянальны выставачны цэнтр. Яго плошча складзе каля 30 тысяч квадратных метраў.
Пра гэта стала вядома па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўнік краіны наракаў, што ў краіне няма месца, дзе можна было б праводзіць буйныя гандлёвыя і прамысловыя выставы.
У эфіры БТ будоўлю ўжо назвалі новым «нацыянальным праектам».
Першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын заявіў, што Выставачны цэнтр з'явіцца побач з гандлёва-забаўляльным цэнтрам «Экспабел» на поўначы Мінска.
Пазначаны на карце ўчастак — адзінае свабоднае месца для будоўлі. Астатнія абшары зямлі па суседству належыць розным юрыдычным асобам.
Аднак гэты ўчастак непасрэдна суседнічае з лесам у Курапатах. «Дарога смерці», якая праходзіць праз поле, найхутчэй, стане мяжой Выставачнага цэнтра.
Прынамсі так выглядаў папярэдні праект, які быў часова адхілены.
https://nn.by/?c=ar&i=230419


