• BigGluck Senior MemberАвтор темы
    офлайн
    BigGluck Senior Member Автор темы

    948

    17 лет на сайте
    пользователь #150828

    Профиль
    Написать сообщение

    948
    # 18 декабря 2010 23:57

    17/12/10

    Сістэма аператыўных паведамленняў з выбарчых участкаў праз СМС-сервіс мабільнага аператар прапрацавала толькі палову першага дня датэрміновага галасавання.

    Як паведаміў каардынатар кампаніі “За справядлівыя выбары”, намеснік старшыні Руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, сістэма збору інфармацыі ад назіральнікаў на выбарчых участках, якая была арганізавана ў межах кампаніі “За справядлівыя выбары”, прапрацавала ўсяго некалькі гадзін, пасля чаго без тлумачэння прычынаў нумар мабільнага аператар Life :) быў заблакаваны.

    − Спачатку нам у Лайфе паведамілі, што наша картка пастаўлена на прафілактыку, але хутка запрацуе. У даведачнай службе нас запэўнілі, што адрасаваныя нам СМС-паведамленні нікуды не знікнуць, бо яны захоўваюцца 72 гадзіны. На наступны дзень тэхнічны супрацоўнік аператара прызнаўся, што, нягледзячы на ўсе намаганні, не можа разблакаваць нашу сім-карту. СМС паведамленні не прыходзяць на нам нумар дагэтуль.

    http://by.milinkevich.org/news/data/ic_77/6599/