Спадарства! Пытанне пра безлюстэркавыя камеры, альбо дакладна пра гэтую мадэль. Калі праз візір раблю здымак, зроблены здымак паказваецца ў візіры ці не 0.5 сек, альбо пакуль я не націсну зноў на кнопку. Калі нейкі рух здымаць, дык гэта вельмі перашкаджае, бо за тыя 0.5 сек шмат што можа адбыцца. Калі праз лайв вью, то на дысплэі гэтую функцыю можна адключыць і тады зроблены здымак не будзе паказвацца. Вось хачу даведацца, ці можна гэта адключыць у візіры.