* Мне асабліва спадабалася як маэстра Навіцкі ужыў слова "НАШЫ" першы раз. Гэта здарылася на першых хвілінах. Сказаў ён гэта пра.... Фетісова. Потым наступіла няёмкая паўза і Навіцкі працягнуў: "маю на ўвазе - нашай старай САВЕЦКАЙ трэнэрскай школы".
* Увесь матч расказваў пра біяграфіі Фёдаравых, Міронавых, і іншых расейцаў. Ніводнага слова пра беларусаў. Толькі пра расейцаў. Я даведаўся, хто з маскалёў дзе гуляе, колькі гадоў, якія пляны. Ані слова пра нашых.
* Слова "нашы" ў дачыненьні да нашых амаль не ўжываў. Увесь час казаў "беларусы ў атацы", "беларусы трымаюць абарону" і г.д.
* Вёў рэпартаж на расейскай мове, але неаднаразова на працягу гульні ўжываў беларускія словы: "зараз" замест "сейчас", "разоў" замест "раз", "пасьля" замест "после", "былО" замест "бЫло" ды інш. Аналягічна, калі ён вядзе рэпартаж на беларускай (што цяпер здараецца надта рэдка), то ўвесь час устаўляе расейскія словы.
* На перапынак паміж другім і трэцім пэрыядамі запрасіў камэнтатара ўкраінскай тэлевізіі і перадмову зрабіў наступную: "калі граюць два братніх народы, нельга не запрасіць па камэнтар прадстаўніка трэйцяга братняга народу - Украіны". (!??!)
Any comments? 
. Больше всего прикол - пятерка защитников с финнами