Чарговае змаганне беларусаў супраць беларускай мовы. Проста абажаю гэтыя працэсы)
Добавлено спустя 3 минуты 6 секунд
Цытаты:
"«Навошта беларусам беларуская мова? У нас няма нідзе надпісаў на беларускай мове. Адзінае выключэньне, гэта зрабілі для нейкага понту, ня ведаю нават для каго — у мэтро і транспарце ў Менску абвяшчаюць прыпынкі на беларускай мове. Дзеля чаго гэта? Незразумела».
«Гэта не замежная мова. Гэта не ўкраінская мова. Украінская — гэта асобная мова, якая не падобная на рускую, у якой свае правілы. Беларуская мова таксама іншая, але яна падобная на рускую тым, што ў ёй усё наадварот».
«Калі маё дзіця робіць у беларускай мове расейскія памылкі, мяне гэта не абурае. Але калі ў расейскай гаворцы праяўляюцца гэтыя беларускія калгасныя памылкі, мяне гэта забівае. Беларуская мова нідзе не патрэбная. Ні для чаго. Але яна ж, сабака, уплывае на гадавыя ацэнкі, атэстаты, ЦТ і г. д. Блін, гэта жудасна блытаная мова».
«Прыяжджаюць з гэтым малпіным [у арыгінале „обезьяньим“. — РС] калгасным акцэнтам. Гэта моцна ім перашкаджае. Зь іх сьмяюцца, пастаянна папраўляюць. І мяне часта папраўляюць на ютубе, але я нічога не магу зрабіць, бо я жыву ў такім асяродзьдзі. Калі б я жыла ў асяродзьдзі людзей, якія размаўляюць на прыгожай рускай мове, з прыгожым акцэнтам, маскоўскім, вядома, мне б гэта перадалося».
«Блін, ёлкі-палкі, Міністэрства адукацыі, патлумачце, куды і навошта нам трэба ўжываць беларускую мову. Навошта гэтая мешаніна, навошта рабіць нашых беларускіх дзяцей яшчэ тупейшымі. Я паважаю беларускую мову ўсёй душой, але не рабіце яе абавязковым прадметам. Хай будзе да 5-й клясы, усё, харош, мы зразумелі, што такое беларуская мова. Але ж яна працягвае нам пудрыць мазгі да 11 клясы».
«Маё дзіця прыносіць сямёркі, бо яму трэба пераказваць тэкст, а яно не запамінае гэтых дэбільных словаў. Бо іх рэальна, як у ангельскай мове, трэба вучыць. Дзеці, калі вучаць вершы, то яны не разумеюць сэнс, бо гэтыя замежныя беларускія словы, трэба ведаць іх сэнс».