_Vi$oR_:
ScorpAL, усё роўна не зручна. У мяне зараз на двух кампах падымаецца гасцявое злучэнне, плануецца яшчэ трэці комп (сервер з FreeNAS). Прыйдзецца сервер рабіць шлюзам, а гэта дадатковы час калупаннем FreeBSD, якую я на цяперашні момант амаль не ведаю. Гэта, канешне, цікава але патрабуецца нейкі час.
Тым больш параўнанне MAC наогул не дазволіць карыстацца госцем на некалькіх камп'ютэрах.
Я, таксама, толькі пачынаю асвойваць FreeBSD, на жаль трохі запозна зьвярнуў увагу на гэтую АС. Але тое, аб чым вы гаворыце, у мяне ўжо недзе з год працуе пад кіраваньнем Debian. Спачатку гэта былі Ubuntu-server, потым Etch, зараз Lenny.
Жалеза падбіраў ня вельмі сучаснае, бо тут было і пытаньне з тратамі на электрычнасьць. Зараз яно зь'ядае недзе каля сучаснага ноўтбуку. На дадзены момант гэта сістэмная плата на і810 + Celeron 566 Socket 370. Але для гэтае мэты яго як раз.
Софтавая канфігурацыя стандартная: РРРоЕ, NAT, iptables, DHCP, DNS. Акрамя ўздыму 2 РРРоЕ и маршрутызацыі паміж імі, гэтвэю паступова быў дададзены некаторы сэрвэрны функцыянал: ftp, http, samba. Паколькі машына працуе 24/7, то быў усталяваны торэнт-кліент rtorrent з web-пысаю. Манітору няма - ўсё кіраваньне празь ssh.
Нядаўна дадалася яшчэ й праграмная кропка доступу на PCI-картцы з шыфраваньнем WPA2 - бясьпечным на сёньняшні дзень. Па-за шлюзам некалькі кампутараў, час ад часу ноўтбукі і 2 спадарожнікавыя рэсывэры з кардшарынгам. Вось такія справы. Матэрыялу па наладах набралася на добры артыкул. 
Усё выдатна працуе каля года, але нядаўна зьявілася жаданьне паўтарыць гэтае ўсё на FreeBSD. Кажуць, што пад ёй гэтыя рэчы ажыцьцяўляюцца яшчэ зручней, бо яна народжана дзеля працы ў якасьці шлюзаў. Часткова я ўжо ў гэтым пераканаўся. Паціху пачну разьбірацца.
Да гэтага ў мяне працаваў мадэм Acorp LAN422, і ён трымае 2ррр, але хацелася нечага больш сур'ёзнага ды гнуткага. 