Лоўля шчупака — пад забаронай
Сяргей РАСОЛЬКА
Згодна з Правiламi вядзення рыбалоўнай гаспадаркi i рыбалоўства, у рыбалоўных угоддзях краiны з 1 па 31 сакавiка ўстанаўлiваецца забарона на лоўлю звычайнага шчупака.
Як удакладнiлi рэдакцыi ў Дзяржаўнай iнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, сёлета нiякiх змяненняў тэрмiну забароны ў сувязi з умовамi надвор’я не плануецца.
Варта таксама нагадаць, што забарона на лоўлю шчупака падчас яго веснавога нерасту распаўсюджваецца i на тыя рыбалоўныя ўгоддзi, у якiх у сувязi з праведзеным зарыбленнем аматарскае рыбалоўства звычайнага шчупака, у адпаведнасцi з леташняй пастановай Мiнпрыроды, было забаронена да 28 лютага 2007 года. Гэта вадасховiшча Локтышы ў Ганцавiцкiм раёне, азёры Чэрнаўскае i Малое Чэрнава ў Гарадоцкiм раёне, возера Ворань у Лепельскiм i вадасховiшча Краснаслабодскае ў Капыльскiм i Клецкiм раёнах. Пасля заканчэння адной забароны ў сiлу ўступае другая — месячная, што распаўсюджваецца на ўсе ўгоддзi краiны.
газэта "Звязда"
http://www.zvyazda.minsk.by/second.html?r=9&p=12
__________________