Ale.m4:
v-k, вітаю!)
Па шчырасці ў нас таксама не было ніводнага цалкам беларускамоўнага Замоўцы. Але ўсе ставяцца да мовы вельмі добра, кажуць, што ім падабаецца). Але размаўляем мы па-большасці з Імі на рускай, бо зразумела, што з'яўляюцца складанасці). Затое ў майстэрні паміж сабой толькі на беларускай. Праекты можам выдаваць альбо на беларускай, альбо на рускай.
Справа ў тым, што пакуль сам не высвятліш ці цікава гэта Кліенту і ці не хацеў бы Ён крыху разнастаіць сваё жыццё хаця б падчас праекту - ніколі не даведаешся). Неяк так, на жаль)
Ale.m4, дзякуй за адказ.
Для мяне важна: «знайсці агульную мову з кліентам». Ва ўсіх сэнсах гэтага выразу.
Для мяне важна, каб ён разумеў мяне на ўсе 100 адсоткаў.
Ніколі не ўцяміш, зразумеў цябе чалавек правільна ці ў яго склалася ўражанне, меркаванне па некалькіх зразумелым словам. А, як вядома, нават маленькая коска, пастаўленая ў іншым месцы, можа памяняць сэнс прапановы на процілеглы. Ствараць самому перашкоды для разумення..., рызыкаваць так моцна я не магу, паставіць пад удар справу…, як бы я не любіў беларускую мову.
Я быў бы рады менавіта беларускамоўнаму кліенту, каб быў зваротны пасыл. Па маім, калі адзін размаўляеш задавальненне не тое…, як настаўнік з першаклашкай.
Тое, што вы размаўляеце з калегамі толькі на беларускай гэта вельмі класна. Вы, безумоўна, з'яўляецеся ўпрыгожваннем гэтай галінкі.
Заўсёды ўражваўся, на колькі ўсе архітэктары, дызайнеры інтэр'ераў розныя. У некага моцны бок веды нормаў, у кагосці малюнак, у некага веды рынку матэрыялаў, у кагосці добры густ…. у некага зніжкі, у вас яшчэ лінгвістычная фішка. Гэта вельмі добра. Замоўца можа выбраць для сябе спецыяліста з патрэбным наборам якасцяў.