i-v1976, вітаю!
1. Па топачнай і тамбуру: калі Вам прыцыповы блізкая адлегласць топачнай ад гаража, тады так і рабіце. Не ведаю, можа Вы будзеце ў гаражы дровы, ці пілеты для ТТК захоўваць, каб не насіць іх з вуліцы, пакуль не будзе газа, ці цеплавога насоса.
Калі будзеце павялічваць тамбур за кошт топачнай, глядзіце каб аб'ёма топачнай хапіла для ТТК. Запас у Вас там ёсць, бо плошчы па дому даволі такі вялікія.
3. Па комінам я меў на ўвазе
Адразу не звярнуў увагу як у Вас выкананы дах: вельмі складаны, доўгая даўжыня па накосных страпілах, са слухавымі вокнамі і няма ніякіх стоек, ці сценак апорных унутры мансарднага паверху. Гэта пытанне, канешне, да канструктара, але мне здаецца, што Вам трэба будзе ўлічыць для даха 4 стойкі з абвязкай для большай устойлівасці (намалявана зялёным на малюнку вышэй) і завязаць іх з планіроўкай адпаведна.
Тое, што поўнач там дзе ўваход - гэта вельмі добра!
Патрабаванні ва ўсіх розныя, у кожнага Замоўцы свой погляд на рэчы і на сваё будучае месца жыхарства асабліва, бо ўсе дарослыя людзі. Думаю Ваш Архітэктар працаваў з Вамі і рабіў праект максімум пад Вас, таму рабіце так, як зручней менавіта для Вас.
Падумайце над прапановай art-triumph, каб на мансардзе да маўэрлата ад чыстай падлогі было 1,2 м., бо ў Вас там 3 спальныя пакоі. Магчыма слухавыя вокны візуальна выратуюць, але плошча над скатамі даха па перыметру хутчэй за ўсё будзе аддадзена пад месцы захоўвання. Безумоўна, павелічэнне вышыні - гэта і будаўнічы аб'ём, і аб'ём атаплення, але самая галоўнае праблема, каб дом візуальна не апынуўся "падстрэленным" (калі дах надта непрапарцыянальна высока), магчыма прыйдзецца павялічыць і вылеты скатаў даха за межы дома. Усё ўзаемасвязана: дом - складаны "арганізм", змяніў нешта ў адным месцы, тады ў іншым можа з'явіцца нечаканае наступства.
v-k, вітаю!)
Па шчырасці ў нас таксама не было ніводнага цалкам беларускамоўнага Замоўцы. Але ўсе ставяцца да мовы вельмі добра, кажуць, што ім падабаецца). Але размаўляем мы па-большасці з Імі на рускай, бо зразумела, што з'яўляюцца складанасці). Затое ў майстэрні паміж сабой толькі на беларускай. Праекты можам выдаваць альбо на беларускай, альбо на рускай.
Справа ў тым, што пакуль сам не высвятліш ці цікава гэта Кліенту і ці не хацеў бы Ён крыху разнастаіць сваё жыццё хаця б падчас праекту - ніколі не даведаешся). Неяк так, на жаль)