Gring00, дзень добры!
Некалькі варыянтаў па Вашай квартэры:
Дзверы ў бацькоўскі пакой шкляныя, каб на кухню трапляла "другое святло" (ёсць патрабаванні да памяшканняў), альбо проста праём, і разглядаць спальны пакой як частку вялікага агульнага пакоя з кухняй-гасцёўняй.
Замест барнай стойкі можа быць стол, канапу з ТВ таксама можна круціць. Санітарны вузел не разбіваў, бо тут і так мала месца, а выхад з св на кухню рабіць - гэта не ёсць добра на мой поляд.
Yurgens, Ваша праца не паднобная да аматарскай) Як па мне - усё вельмі добра. А нешта прапаноўваць кардынальна іншае...калі Вы рабілі для сябе, тады Вы ўжо ўлічылі ўсе патрабаванні)
З гасёўняй прыйдзецца крыху папрацаваць у аб'ёме, бо калоны, вакно не па цэнтру, сцены крыху несупадаюць...трэба зрабіць ўсё гэта меньш заўважным, не акцантаваць увагі, зноў такі, на мой погляд (у залежнасці ад стылю інтэр'еру).
Сталешка на кухні такой канфігурацыі, якую Вы намалявалі, хутчэй за ўсё з камення, натуральнага, альбо штучнага. Пралічыце адразу па кошце і Вам будзе прасцей вызначыцца з матэрыялам (змяніць яго тут не праблема).
На конт акварыўма: вялікі двухбаковы, канешне, выглядаў бы на гэтым месцы эфектна, але ў шматпавярховым доме я бы паразважаў некалькі разоў)
Ну і падумайце на перспектыву: квартэра не маленькая, а жылы пакой адзін. Потым нешта перарабіць будзе каштаваць куды больш, чым зараз. Пытанне прыватнае для кожнай сям'і, таму проста...нагадваю)