vovchik_romualdovich,
Бывайце здоровы,
жывiце багата,
А мы ад'язджаем да дома да хаты.
У зяленай дубраве
мы начаваць будзем
I вашае ласкi
Ва век не забудзем.
У вашым калгасе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасце
Цвіце ваша доля.
Каб жыта ў полі
Трубою вілося,
Каб сала у хаце
Кубламі вялося.



