BLACKRIDER Snow Camp 2007
Szczyrk (Poland)
3.03-11.03
BLACKRIDER snowboarding community прарывае межы і разам з польскім X-sport (генеральны дыстрыб’ютар Option-NFA) арганізоўвае ПЕРШЫ беларускі сноў-кэмп. Майстар-клясы ад польскіх PRO, першыя крокі фрырайду, школа для пачынаючых сноўбардыстаў, і нават спецыяльная вечарына ў адным з клюбаў Шчырку — усё гэта чакае ўдзельнікаў першага беларускага сноў-кэмпу. А па-за тым: пракат абсталявання апошніх сезонаў па прыемных цэнах, шопінг ў крамах генеральных дыстрыб’ютараў Option-NFA, Quiksilver, Roxy, дынамічная атмасфера зімовага курорту.
Чаму Шчырк? Шчырк — адзін з буйнейшых горных курортаў Польшчы, з массай пад’ёмнікаў і трасаў рознага узроўню, магчымасцямі катання па цаліне, вялікім Billabong сноў-паркам (з адзіным у Польшчы пайпам). Шчырк – мейсца трэніровак Нацыянальнай зборнай Польшчы па сноўбарду. Пры ўсім гэтым, Шчырк застаецца самым даступным у пляне цэнаў курортам.
Праграма:
03.03, 16:00 – выезд з Мінску аўтобусам
04.03, 11:00 – прыбыццё ў Шчырк, размяшчэнне ў пансыянаце, вольны час
05.03 – 10.03 – праграма кэмпа (апцыянальныя мастэр-клясы, школа для пачынаючых, фрырайд з гідамі, вольнае катанне)
10.03 – BLACKRIDER wellcoming club party
11.03, 8:00 – выезд са Шчырку
11.03, 24:00 – прыбыццё ў Мінск
Цана: 275 USD
У цану ўключана:
- Даезд аўтобусам у абодва бакі
- Прыжыванне ў пансыянаце з 2-х разовым харчаваннем
- Мастэрклясы ад про-райдэраў, школа для пачынаючых, фрырайд
Не уключана:
- Віза і экстрэмальная страхоўка (68.600 бел. руб.)
- Скі-пасы (максымум 20 USD за дзённы скі-пас)
- Пракат абсталявання
- Уваход на party (5 USD)
Па пытаннях удзелу ў кэмпе звяртацца ў турфірму Рест Маркет, вул. Інтэрнацыянальная, д. 16, 2-і паверх, офіс 21. т. 206-62-97, 217-43-48, 217-43-49, (029)627-66-20.
УВАГА: Апошні тэрмін падачы дакумантаў на візу 10.02. Пры сабе мець пашпарт, і 2 каляровых фота 3,5х4,5, 80% твару.
Кансультацыі па тэл.: 6-505-516 (Макс)
Упішы сябе ў гісторыю: стань удзельнікам першага беларускага сноў-кэмпу!