О! Чувак па маёй дарозе вырашыў пайсьці.
Шмат цябе прыгод чакае наперадзе! Таму я, як чалавек, які ўжо сам спрабаваў прайсьці такой дарогаю, пастараюся цябе адгаварыць.
І так, па парадку: па першае у "Панавто", як расказваюць бывалыя, крайне рэдка бывае так што прыйшоў, купіў, забраў кучу дакументаў, і пайшоў. Прычына першая: YBR размятаюць там як гарачыя піражкі, і цябе чакаць ім нікага понту (хаця ў канцы сезона можа лепш з гэтым будзе). прычына другая: яны там выдаюць нейкае ПТС (Паспорт Транспортного Средства), які людзі чакаюць месяцамі. Напрыклад я на форуме вышукваў неякага чувака, які там працуе, які са скрыпам, але згадзіўся мне "адкласьці" матацыкл, які б чакаў майго прыезду.
Праблема другая - дастаўка. Ехаць на новым неабкатаным матацыкле 1000км - вар'яцтва. Па першае першая замена масла там на 300км, па другое абкатка патрабуе ездзіць павольна і пазьбягаць доўгага руху з аднолькавай хуткасьцю, Па трэцяе - на гэтым форуме з масквы чувакі тавары папутна возяць. Адзін за паслугу запрасіў 100 баксаў (у універсал кажуць бокам ЮБР лягае), другі 150 (на вэне), і дадаў што за 350 кіне ўсё і спецыяльна для мяне паедзе. Памойму аб перагоне сваім ходам тут няма што і размаўляць.
Праблема трэцяя: рэгістрацыя. Я тут купіў новы матацыкл і зразумеў, што б/у рэгіструецца ў піццот разоў прасьцей. Вывезеш з Расіі ты яго без пытаньняў (без транзітных нумароў), праўда што скажа ДАІ - не вядома. Як мінімум без страхоўкі ездзіць нельга. Пасьля у 5-цідзённы тэрмін табе трэба будзе яго прыцягнуць у мытню (таможню) любую па месцы жыхарства і растаможыць (120 баксаў). Ня ведаю якія праблемы могуць там быць - я пасьпеў даведацца проста тэорыю. Толькі пасьля можна спрабаваць ставіць на улік. На улік у мяне патрабавалі наступныя дакументы: "справку-счёт", страхоўку, паперку з мытні з неяйкай чароўнай марачкай, сэртыфікат аб тым, што дадзенае ТС адпавядае паррабаваньнямі РБ, копія сэртэфікату аб тым, што салону дазволена прадаваць матацыклы. Перачытай гэты ліст і удумайся Магчыма калі сказаць "я купіў у Расіі" - то гэта ўсе не трэба будзе.
Наконт рызыкована: па трассе праедзеш. Па горадзе, калі будуць правы і ёсьць вопыт на скуцерах - памойму таксама. Іншая справа што туды з баблом паедзеш, і пасьля сам з гэтым матацыклам будзеш піліць...
Слава богу я за 2 дні да выезду даведаўся, што ў нас пачалі прадаваць Zongshen, пайшоў і купіў. 200сс будзе каштаваць каля 5.5-6.5 мільёнаў (суразмерна ЮБР'у), выглядаць будзе значна лепш за ЮБР, для вучобы выдатна падыходзіць (я упаў на ім толькі на 1800 кіламетры ). Цяпер з вышыні палёта магу сказаць што можна ўзяць і б/у (асабліва калі скуцерам ты валодаў). На motoshop.by можна пагутарыць, цяпер кошты упалі у канец сезона - выбраць які малакубатурнічак (ЮБР'ы там дарагія, кажуць лепшыя дэталі і каталізатар на цане адбіваецца, хаця яным мне казалі што апошні месяц кошты і на іх упалі), папрасіць каб яны табе перадпродажам яго давялі да нармальнага выгляду і прыцягнулі.