no kidding
"Найвялікшы ў сьвеце вытворца сотавых тэлефонаў – фінская кампанія Nokia – стварае прадпрыемства, на якім будуць вырабляцца мабільныя тэлефоны з ужываньнем каштоўных мэталаў і іншых дарагіх матэрыялаў. Прадпрыемства, як і сама прадукцыя, будуць называцца Вэрту. Вэрту будзе арыентавацца на заможных кліентаў і выпускаць тэлефоны невялікімі партыямі. Цэны на такія навінкі пакуль невядомыя, але на інтэрнэт-старонцы аўстрыйскага ювэліра Пэтэра Элайсана, які даўно ўпрыгожвае мабільнікі золатам і брыльянтамі, падаецца кошт на стандартныя корпусы аздобленыя золатам – 24 тысячы даляраў, а на ўпрыгожаныя брыльянтамі – прыблізна 58 тысячаў."
http://www.svaboda.org/news/articles/2002/01/20020117102911.asp