уже перехватывают мозги школьников, чтоб даже не думали цт сдавать:
Усім прывітанне!
Для беларускай моладзі зараз праводзіцца адбор ў міжнародныя школы (Галандыя, Сінгапур, Танзанія, Коста Рыка, і г. д.) з поўнымі і частковымі стыпендыямі. Калі у вас есць дзеці альбо знаемыя 15-17 год з беларускім грамадзянствам (не абавязкова жыць у Беларусі)—распавядзіце ім, калі ласка, аб конкурсе. Гэта вельмі крутая магчымасць для беларусаў павучыцца за мяжой і потым паступіць практычна ў любы ўніверсітэт свету на поўнай стыпендыі (кажу з майго вопыту).
Вось коратка аб адборы:
Паважаныя сябры, мы рады паведаміць, што конкурс на стыпендыі ў каледжы United World Colleges на 2021-2023 год абвешчаны адкрытым! У гэтым годзе Нацыянальны Камітэт UWC Belarus атрымаў 8 стыпендый у прэстыжныя каледжы. У UWC вучні са 140+ краін свету жывуць і навучаюцца разам па сістэме Міжнароднага Бакалаўрэату цягам 2 гадоў. І ты можаш стаць адным з іх у наступных каледжах:
UWC Maastricht (Галандыя)
UWC Costa Rica (Коста Рыка)
UWC East Africa (Танзанія)
UWC Mostar (Боснія)
UWC Dilijan (Арменія)
UWC Changshu (Кітай)
UWC Changshu (Кітай)
UWC South East Asia (Сінгапур)
Хто можа ўдзельнічаць?
Конкурс адкрыта для кандыдатаў, якія:
1. Будуць мець 16 ці 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года (пачатак навучання).
2. Маюць беларускае грамадзянства, від на жыхарства ў Беларусі альбо пасведчанне ўцекача, выданае беларускай дзяржавай.
Заяўку таксама могуць адправіць студэнты, якія на першым курсе ўніверсітэта ці на gap year, якія падыходзяць па ўзросце [16 - 17 поўных лет на 1 верасня 2021 года]. Ад кандыдатаў не чакаецца ідэальнае валоданне англійскай мовай.
Конкурс складаецца з дзвух тураў.
Тур першы: Анлайн заяўка праз платформу https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/ На сайце трэба стварыць свой акаўнт і выбраць падачу заяўкі праз Нацыянальны камітэт UWC.
Тур другi: Сумоўе ды актыўнасці.
Мы запрашаем усіх патэнцыйных кандыдатаў запоўняць заяўку на першы тур конкурса на сайце https://apply.uwc.org/prog/uwc_belarus_/
Дэдлайн на падачу заяўкi: 17 студзеня 2021
Больш інфармацыі пра рух UWC ды UWC Belarus глядзі на нашам сайце http://www.by.uwc.org. Сачы за апошнімі навінамі ды апдэйтамі праз нашыя сацыяльныя сеткі: inst: @uwc_belarus, vk: uwcby, faceb: uwcbelarus