Дарагая зямля ці брудная памыйка? Хутчэй за ўсё памыйка, якая ўпрыгожвае славутасць пасёлка Ждановічы па вуліцы Танкістаў 8 каля прыгожай сажалкі сваімі кантэйнерамі з харчовымі адыходамі і кучай рознага смецця.
Праязджаў неяк міма гэтай гары смецця і быў шакаваны ўбачаным у Ждановічах.
Прыпаркоўваюцца вадзіцелі каля гэтага месца-хто на джыпе, хто на мінівэне і кожны скідае хлам куды патрапіла. Адзін кідае старыя колы ў сажалку, другі бытавыя адходы ў кантэйнер. Антысанітарная абстаноўка садзейнічае спрыяльна на размнажэнне пацукоў, якія атакуюць мясцовыя гаражы, адрыны і хаты.
Адміністрацыі сельсавета відаць напляваць на тое, што адбываецца, але калі гэтыя фатаграфіі патрапяць туды і каму трэба, то думаю ўсмешка старшыні зменіцца з той ня на тую ...