http://news.[censored]/society/245172.html - злавіў сябе на думцы, што амаль з усім у гэтым пытанні я згодны з тнп. Сапраўды: адна з самых вялізных праблем нашай адукацыі - тое, што студэнты вывучаюць занадта шмат непатрэбных прадметаў, якія адымаюць гадзіны ад вывучэння прадметаз непасрэдна па спецыяльнасці. Прадметаў "для агульнага развіцця" хапала і ў школе, а ў вузах, ссузах патрэбна вывучаць канкрэтна прадметы па будучай спецыяльнасці. Як можна на юрфаку год вывучаць "Філасофію", а курс "Гаспадарчае права" - семестр???
А вось пачаць выдаленне непатрэбных прадметаў з праграм неабходна адназначна з курсу Ідэалогіі.
З адным толькі не згодны:
А некуда девать юристов, экономистов, политологов - скоро мы их всех не трудоустроим. Но, зная об этой ситуации, мы, тем не менее, продолжаем их готовить. Это непорядок, надо менять ситуацию
Зразумела, яе трэба мяняць: увесці інстытут прыватных адвакатаў, дазволіць прадстаўленне інтарэсаў фізліц на падставе даверанасці любым асобам, істотна аслабіць кантроль Мінюсту над юрыстамі. У параўнанні з цывілізаванымі краінамі ў нас і юрыстаў, і эканамістаў мала. Проста там яны патрэбны ўсюды (як у нас бухгалтары), у нас жа - альбо ў джяржструктурах, для большасці якія з'яўляюцца закрытымі (незразумелая палітыка запаўнення вакансій, доўгатэрміновыя амаль бясплатныя стажыроўкі, мізэрныя заробкі на пачатку працы, абмежаванні (я, напрыклад, наўрад ці працаўладкуюся туды, бо касіў ад арміі не па "добрым" артыкуле) і інш.; альбо на прадпрыемствах (тут шмат хто з дырэктараў мяркуе, што абавязкі юрыста зможа "паспяхова" выконваць кадравік, а эканаміста - бухгалтар).