Набыў у інтэрнэт-краме нэтбук з загадзя ўсталяванай АС «Windows 7 Starter», якая мне без патрэбы.
Законам («Аб абароне правоў спажыўцоў», артыкул 19, ч. 3: забараняцца абумаўляць пакупку аднаго тавара або паслугі пакупкай іншага тавара або паслугі) выпадак загадзя ўсталяванай не бясплатнай
АС, як я разумею, лічыцца парушэннем правоў спажыўца.
Вырашылі такі абараніць свае правы і вярнуць грошы.
Прапануем супольнасьці сачыць за тым, як разгортваюцца падзеі, і нават удзельнічаць у іх (будзем удзячныя за юрыдычную дапамогу і за проста заўвагі). Тэма будзе абнаўляцца па ходу справы.
Крок 0. Рыхтуемся і дасьледуем глебу
Нэтбук «Samsung NC215» (NP-NC215-P02RU) фірмы «Samsung», прадавец — 21vek.by.
Вытворца прапануе вярнуць грошы так: адкрыць рахунак у расейскіх рублях, аддаць нэтбук у сэрвісны цэнтар (у Беларусі СЦ такое робяць — прынамсі, адзін зь іх ведаў, пра што гаворка, і пагадзіўся заняцца) на пару дзён (самому ачышчаць цьвёрды дыск нельга), атрымаць яго назад разам з паперкамі, да якіх трэба далучыць дыск, які пастаўляўся разам з ноўтам, і выслаць паперы, ліцэнзійную налепку і дыск на адрас прадстаўніцтва ў Расеі, потым прыйсьці ў банк і зьняць грошы.
Сума, якую выплаціць вытворца — 14 $, у той час як, па-першае, таньней за 40 $ купіць гэтую АС мы не знайшлі, як, а калі параўнаць кошт абнаўленьня да даражэйшых вэрсій з простымі коштамі на апошнія, атрымваюцца тыя самыя 40 $.
«Па-мойму, нехта некага хоча падмануць» — падумалі мы і вырашылі паспрабаваць стварыць прэцэдэнт (хоць і не прэцэдэнтнае ў нас права) і зьвярнуцца да прадаўца: апісаць сытуацыю і забраць грошы.
Крок 1. Электронны зварот да прадаўца
1.1. Згодна з законам «Аб зваротах грамадзян», напісалі на электронны адрас прадаўца адпаведны зварот (у ім — тое, што і вышэй, але болей літар і болей патасу).
1.2. Атрымалі адказ прыкладна такі: «Зьвяртайцеся ў СЦ „Samsung“ згодна з іхняю працэдурай».
Але той, хто адказваў, відаць, не заўважыў, што калі я дасылаў ім ліст, тэрмін звароту (14 дзён) ужо мінуў, а ґарантыя — не. Так што адказваць — прадаўцу.
Вынік: прадавец адмаўляецца выконваць законныя патрабаваньні.
Крок 2. Пісьмовы перадсудовы зварот
2.1. Тэлефануем у грамадзкае аб’яднаньне «Абарона спажыўцоў», тлумачыў акалічнасьці, пытаемся, што далей рабіць. Нам адказваюць:
«Калі ґарантыйны тавар і ґарантыя ня выйшла, згодна з законам пра абарону правоў спажыўцоў, вы абавязаныя зьвярнуцца да прадаўца з пісьмоваю прэтэнзіяй і выкласьці ў ёй у адвольнай форме, калі купілі, які тавар, колькі заплацілі, што адбылося ў працэсе эксплюатацыі і канкрэтнае патрабаваньне — што вы хочаце: скасаваць дамову, замяніць на іншы якасны тавар, — нейкае адно патрабаваньне. Ліст даслаць заказною поштаю са зваротным паведамленьнем. У гэтым выпадку дакладна вызначаецца, што без паштовага зваротнага паведамленьня, дзе стаіць дакладная дата, калі яны прынялі прэтэнзію, суд ня прыме (калі будзе канфлікт) вашую позву.
Далей: у ґарантыйны пэрыяд прадавец абавязаны самастойна правесьці дасьледаваньне якасьці тавару, або — калі зьяўляецца канфлікт і вы не пагаджаецеся зь іхнім заключэньнем спэцыяліста, — правесьці экспэртызу гэтага тавару за свой кошт, але трэба мець на ўвазе, што калі экспэрт вызначыць, што гэта — вашая віна (няправільна выкарыстоўвалі і г.д.), тады вы абавязаныя вярнуць кошт экспэртызы.
Калі ж вам адмаўляюць цалкам — пісьмова, або не атрымваюць ваш ліст (пазнака «не зьявіліся», «выбылі» і г.д.), тады наступны этап — суд».
2.1. Рыхтуем папяровы ліст да прадаўца… (па спасылцы — сам ліст, і яго там жа ж можна і пракамэнтаваць, калі ё якія заўвагі).
Зараз: рыхтуем папяровы ліст да прадаўца…
Дадаткі:
Падтрымка «Samsung»: празь якія СЦ можна вярнуць грошы?

Падтрымка «Samsung»: ці можна самастойна выдаліць АС?

Падтрымка «Samsung» пра грошы і рахунак у беларускіх рублях.

Падтрымка «Беларусбанка» пра рахунак у беларускіх рублях.


