pix:
для начала на какую нибудь площадку где уже я смог бы понемногу осваивать мотоцикл под присмотром это человека
І ў чым прысмотр будзе заключацца? Ціпа калі нешта не так пойдзе, то "інструктар" павінны будзе дагнаць матацыкл (які за 3.5 сек да сотні разганяецца), і выратаваць цябе?
Карацей. 90% з усіх хто сядзіць на форуме пачыналі так: у дзяцінстве іх пакаталі на Мінску ці Яве, пасьля яны здані на В, пасьля ўзялі пару урокаў на Мінску і здалі на А, а пасьля селі за той матацыкл, што яны купілі, і ехалі на ім як умелі.
Адсюль мараль: спачатку здай на "А". Катэгорыя А ў правах значыць, што грамадзяне Рэспублікі Беларусь давяраюць табе кіраваць матацыклам з рухавіком больш за 125сс. А пасьля здачы ідзі да свайго джыксера, выкатвай з гаража і акуратненька спрабуй ехаць.
Калі сцышся, то проста прадай і купі тое, на чым не сцышся. Джыксеры нікуды не падзенуцца бліжэйшыя 20 год - заўжды зможаш купіць яшчэ раз у любы дзень.