Матацыклы Ducati прызначаныя
а) для тых, хто павёрнуты на матацыклах і каму аўто не трэба (альбо ўжо ёсьць)
б) для тых, для каго 10К зелені - месячны заробак на асноўнай працы (вобразна).
Тое што вы, Mapshunter, і я не адносімся ні да "а", ні да "б" - гэта нашыя з вамі праблемы, а не праблемы кампаніі Ducati.
Наконт Юколы маё ІМХО: яны зьяўляюца аўтадылерамі далёка не танных аўтамабіляў, дзе 10К яны наварваюць тупа на адной машыне. Толку ім за 300 баксаў мараць рукі аб які-небудзь ЮБР 125 ці за 1000 баксаў аб Фазер? Ды і афіцыйным дылерам яны не былі - сайт Ямахі пра іх нічога не ведаў.
Відаць проста ў Беларусі яшчэ поўна не занятых больш прыбытковых і акутальных ніш бізнэса. Ну і умовы для бізнэса не фантан, кужды ж без гэтага..
Сярэдні узровень даходаў яшчэ толькі-толькі падбіраецца да таго узроўню, што людзі з даходамі трошку вышэй сярэдняга могуць задумацца аб матацыкле як аб сродку правядзеньня вольнага часу і адпачынку. Пачаўся бум на веласіпеды, пачаўся бум на скуцеры, і нават на матацыклы попыт пачаў расьці. Але толькі ПАЧАЎ. Таму, я спадзяюся, у нас яшчэ ўсё на перадзе!