BESsSER:
сапраўды, пытанне з пытанняў... ніколі не чуў яго беларускамоўных выступаў, але магу паверыць, бо і зараз "мяккія" ш, ч выкрываюць яго беларускасць. але і выклікаюць ўсмешку поўную крыўды. чаму чалавек, у крыві якога беларуская мова, так гэтую мову пазбягае? здаецца, адзінае ягонае слова, і ўсё зрушыцца ў правільным кірунку. дык не... маўчыць... чаму?
ужо не зусім маўчыць, у апошнім пасланні народу "яго святасць" выказаў думку, што трэба папулярызаваць беларускую мову, але "без гвалтоўнай беларусізацыі", год раней ім жа быў прызначаны на пасаду міністра культуры РБ першы за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі беларускамоўны міністр - Павал Латушка, але ўлічваючы тое, што асноўны ўнёсак у знішчэнне беларускасці за апошнія 15 год зрабіў менавіта "яго святасць", усе гэтыя захады да беларускасці з яго боку выклікаюць толькі смех і недавер, такое пачуццё, што гэтыя захады ён робіць толькі для таго, каб "запудрыць" усім мазгі, маўляў бачыце, як я клапочуся пра нашу нацыянальную мову, я не вінаваты ў яе заняпадзе - так вырашыў беларускі народ, а я толькі выконваю яго (народа) жаданне...