• 74g Velo TeamАвтор темы
    офлайн
    74g Velo Team Автор темы

    850

    13 лет на сайте
    пользователь #325761

    Профиль
    Написать сообщение

    850
    # 1 апреля 2020 23:13 Редактировалось 74g, 1 раз.

    Ці лічыце вы адпаведнай ідэю знішчэння рэлігіі і вызвалення чалавека ад яе ўплыва да шляху будаўніцтва сацыялізму?
    Камуністы ў сваіх метадычках -зваротах да насельніцтва і Савету Ваяўнічых Нябожчыкаў абгрунтоўвалі сваю думку так:

    -Недахоп хлеба, высокія цэны , скарачэнне харчавання значна псуюць умовы жыцця –прымушаюць насельніцтва звяртацца да бога з малітвамі.
    Пяцігадовы план павялічыць пасяўную плошчу на 22%. Валавы прадукт сельскай гаспадаркі, дзякуючы паскораным тэмпам росту ўраджайнасці павялічыцца на 55%, а за 6 гадоў на 71%. Прыраст збожжавай прадукцыі дасягне 140%. Жывелагадоўля павялічыцца на 54%, што забяспечыцьнасельніцтва алеем, мясам і малаком. Пераадоленне харчовых бедстваў-гэта ўдар па рэлігійнасці правадырам сект і папам.
    -Валавы прадукт прамысловасці павялічыцца на 136%. Такім чынам, крыніца матэрыяльных перашкод , адкуль рэлігія набірае сваю моц, загіне.
    -У той час, калі капіталістычныя дзяржавы плодзяць няшчасныя выпадкі і ўзмацняюць веру ў бога, мы нададзім нашым заводам усе меры бяспекі і дасягнем усеагульнага індустрыяльнага ідэалубез дапамогі госпада.

    Далей рэпрэссі, знішчэнне храмаў, вечны каляндар з мэтай знішчыць рэлігійныя святы і павысіць узровень вытворчасці, падрыхтоўка святковых антырэлігійных касцюмаў, сацыялістычныя спаборніцтвы ў антырэлігійнай дзейнасці.
    Як бачым, акрамя палітычных мэт, камуністы такім чынам накшталт як імкнуліся павялічыць узровень вытворчасці працы і ўзровень жыцця насельніцтва. Храмы знішчылі, частку закрылі, папоў рэпрэсіравалі.
    А затым Сталін нечакана абвяшчае, што дае паблажкі папам у праекце Канстытуцыі ў частцы выбарчых правоў і правядзення рэлігійных абрадаў . Па выніках даследаванняў 1937 г 70% насельніцтва СССР засталося веруючымі.
    Што пайшло ня так?

    Исследования показали,что ежедневная езда на велосипеде делает тебя офигеннее остального населения!
  • 74g Velo TeamАвтор темы
    офлайн
    74g Velo Team Автор темы

    850

    13 лет на сайте
    пользователь #325761

    Профиль
    Написать сообщение

    850
    # 13 апреля 2020 20:28

    Як і заўсёды, СССР выкарыстоўвае тэрміновыя задачы, выкананне якіх патрабуе вялікіх грошай. Грошай было шкада, тым больш, што ўжо нараджаліся "новые люди, мыслящие и действующие по-коллективистически, хозяева жизни, здоровые телом и духом, совершенно свободные от всяких пут материального и духовного гнета".
    Саюз Ваяўнічых бязбожнікаў(далей СВН) гэта: будынкі, кабінеты, транспарт, выбуховыя сродкі і г.д.
    СВН былі абавязаны друкаваць агітматэрыялы: плакаты, газеты, часопісы і дзейнічаць на сродкі ад іх продажу. Але ж камуністычныя мазгі не змаглі расшалопаць, што ніякая антырэлігійная прапаганда, асабліва ў часопісах, насельніцтву не патрэбна. Калі яны гэта ўбачылі, то зрабілі тое, што адзінае ўмелі: уключылі адміністрацыйны рэсурс. ЦС СВБ СССР прымушаў усе магчымыя структуры выпісваць іх макулатуру: Газета "Сельскі бязбожнік", "Бязбожнік", "Ваяўнічы бязбожнік" і інш. Абсурд такіх чыста савецкіх прыёмчыкаў падкрэслівае тое, што ў кастрычніку 1929 года было абвешчана сацыялістычнае спаборніцтва па падпісках на антэрэлігійны друк.
    Передавікі па распаўсюджванню і па выпіске ўзнагароджваліся адсоткам ад падпіскі, прэміямі і накіроўваліся ў санаторыі. Нават гэта будаўники сацыялізму рабілі дзеля галачкі.

    Исследования показали,что ежедневная езда на велосипеде делает тебя офигеннее остального населения!