Вось такая дарога... "Дурні і дарогі" - так нехта яшчэ ў пазамінулым стагоддзі абазначыў галоўную праблему Расійскай імперыі. А яшчэ была трэццяя, а менавіта: "Крадуць!"
Ужо колькі гадоў не існуе ні Расейскай імперыі, ні чырвонай камуністычнай імперыі, але імперскія праблемы Рэспубліцы Беларусь перадаліся ў спадчыну, як невылечная хвароба, бо ў чыноўніцкіх кабінетах сядзяць дурні, якія не могуць зрабіць нармальную дарогу таму, што пэўна раскралі сродкі, якія былі выдзелены з бюджэту на тое, каб пакрыць дарогу асфальтам.
Калісьці яшчэ за польскім часам да Гальшан вяла добрая брукаванка, абсажаная высокімі таполямі. Але вось Беларусь атрымала незалежнасць і разам з ёю атрымала ў спадчыну праблемы... Далучайцеся да форуму на Анлайнеры і дапамажыце, хто чым можа: распасюдам інфармацыі, пісьмамі, зваротамі або візітамі да тых чыноўнікаў, якія кормяцца з нашых падаткаў і не хочуць пальцамі паварушыць, каб праблема зрушылася з мёртвай кропкі.
Дурні, дарогі... І яшчэ і крадуць. Безумоўна, што крадуць.
Вось запісалі нядаўна відэа і выклалі на Ютуб, абяцаюць на Белсаце зрабіць сюжэт: