Мая мабіла зь незаблякаванымі кнопкамі боўталася ў кішэні нагавіцаў гадзіны дзьве: па дарозе з офісу да Sprachschule і падчас заняткаў, ажна да сканчэньня ўроку. У выніку я "затэлефанаваў" па наступных нумарах:
- 3311 (войсмэйл)
- 3333366666
- 666 (шайтан? д'ябла?)
- 00375 29 615 хххх (adelka)
- 00375 17 215 хххх (хатка)
- 777
- 00355 69 210 хххх (жонка)
- 00375 29 615 хххх (аляксандра)
- 999999999
А ў адрасную кнігу мабілы дадаліся наступныя прыяцелі:
- 44411
- 7
- 00307
Таксама адтуль раптам зьніклі некалькі вельмі важных нумароў.
Гэта здарылася ўчора ўвечары. Што раблю зараз? ....
[Давай без рекламы своих сайтов???Vadnov]