Gustaf:
r00t:
Марко, AXIS и прочий Глобус - опасны для ног.
Насчёт Марко гон полнейший.
у "Маркі" ёсьць вельмі сур'езная праблема - няўменьне рабіць падэшвы. Боты маюць добры выгляд, але падэшва рэдка перажывае сэзон.
Падэшвы ботаў на карцінцы зьнізу прахадзілі 9 месяцаў. І вы ведаеце, як ходзяць боты па Менску - з дому да прыпынка і з прыпынка на працу.
На цэтліку ў ботах было напісана, што гэта новы матэрыял падэшвы, зручны і трывалы.
Зручнасьць на аматара, а трываласьць - навідавоку.
А гэтыя боты - горшае, што я калі-небудзь насіў.
Зьвярніце ўвагу на структуру і малюнак падэшвы
акуратна закругленыя краі, суцэльная гладкая плоскасьць на канцы пяткі -- дзякуючы гэтаму боты сьлізгаюць і едуць па любой паверхні. А зімой - а гэта зімовыя боты - яны ўвогуле становяцца нястрымнымі і неўтаймоўнымі. На вуліцу іх варта ўзьдзяваць толькі ў спалучэньні з налакотнікамі, накаленьнікамі, наносьнікамі, шлемам і непрамакаемай вопраткай. Плюс ёд, стрэптацыд, пластыр, троксевазін, персен.
Беларускім шаўцам ужо можна і ведаць, якія ў нас зімы і што зімой бывае на дарогах, замест асфальту.
Як толькі скончылася гарантыя, пачала трэскацца падэшва.
Самае непрыемнае тое, што ўсе гэтыя ўзоры можна знайсьці ў крамах і сёньня ў нязьменным выглядзе.
то бо вытворцу на пакупнікоў