Vampyre, каліласка. З усёй паднаготнай:
[*] На 100 км стаў колам, бо згарэў камутатар. Памянялі бясплатна па гарантыі на наступны дзень.
[*] На 2500 км рэле паваротаў - далі новае па гарантыі, замяніў сам у іхнім жа дворыку з 10 хвілін.
[*] 3000км (гарантыя была 1 год альбо 3000км) - пярэдняя зорачка люфціла, падклаў пад яе шайбачку з кавалка жэсьці.
[*] 9000км - згарэла другое рэле паваротаў. Купіў скуцернае за 30 тысяч.
[*] Цяпер 11 тысяч. Пару разоў паджымаў ключом руль, у адным паваротніку і ў габарыце лямпачка перагарэла. адзін раз тросік спідометра ад вібрацыі адкруціўся.
У якасьці прафілактыкі памяняў масла ў вілке на больш густое (каб не такая мяккая вілка была) і клапана на 6000км адрэгуліраваў (яны не стукалі, проста мне захацелася).
Усё астатняе: стандартнае абслугоўваньне і расходнікі (1 свяча, цэпь хутка мяняць) і тое, што сам нападаў.