Хутка ў Мiнску з’явiцца другi аператар сотавай сувязi
Вольга РАМАНЮК.
18 красавiка з’явiцца канкурэнт беларускага манапалiста сотавай сувязi GSM (Velcom) — маскоўская кампанiя МТС.
Як сказаў у iнтэрв’ю карэспандэнту «Звязды» мiнiстр сувязi Уладзiмiр Ганчарэнка, МТС будзе ў Мiнску будаваць асобную сетку — абласны цэнтральны камутатар. Тарыфы на паслугi будуць значна нiжэйшыя за «джээсэмаўскiя», магчыма, ажно на 50 працэнтаў.
Як падкрэслiў Уладзiмiр Iванавiч, МТС удасца выжыць i нармальна працаваць толькi ў тым выпадку, калi яны хутка ўвядуць сувязь i пакрыюць як мага больш населеных пунктаў. Вядомы факт, што сёння на асноўным офiсе Velcom GSM зарэгiстравана больш як 150.000 абанентаў. Як перагнаць гэтага манапалiста — застаецца пакуль загадкай. Але, па неафiцыйнай iнфармацыi, уладальнiкi МТС збiраюцца падарыць кожнаму свайму клiенту бясплатнае падключэнне цi мабiльны тэлефон i вывесцi сваю сувязь на гарадскi нумар (а не мiжгароднi 8-029).
Кiраўнiцтвам МТС ужо ўкладзена 47 мiльёнаў долараў у развiццё сваёй сеткi ў Беларусi. Як вядома, яе папярэднік уклаў 78 мiльёнаў долараў.
Не плохая шутка: бесплатное подключение и прямой номер
Источник: http://www.zvyazda.minsk.by/second.html?r=9&p=7