ValPust:
Позитивная, а какой Вы посоветуете корпус для одноместного размещения 1 чел. в санатории Нарочь. Не совсем понятно на сайте.Спасибо.
Пра аднамеснае не скажу, бо адпачывалі заўсёды ўдваіх з дачкой у двухмесных нумарах. Але што датычыцца карпусоў, то, на мой погляд, прынцыповай розніцы няма. Бо яны ўсё роўна звязаны паміж сабой лячэбным корпусам. Па сутнасці, увесь санаторый можна разглядаць як суцэльны будынак. Тыя нумары, якія з выглядам на возера, у асноўным, з балконам (акрамя першага паверху). На другі бок, з выглядам на сад, балконаў няма ў прынцыпе. Але браніруецца проста нумар пэўнай катэгорыі, а загадзя выбраць, на які бок, нельга. Можна проста папрасіць на месцы, калі будуць у наяўнасці.
Аднамесныя нумары, наколькі я ведаю, ёсць асобныя, а ёсць у блоках , дзе на адзін аднамесны і адзін двухмесны нумар агульны санвузел.