У хуткім часе зьбіраемся адчыніць інтэрнэт-праект студэнцкі.
Праект некамэрцыйны і напачатку плянавалася, што дамен адпаведна будзе .org. Уласна кажучы, зарэгістравалі ўжо яго, і працуе сайт ў тэставым рэжыме пад ім менавіта. Але хутка адчыняемся. Узьнікла думка, а чаму не зарэгістраваць усё ж такі яшчэ і .by
Якія пакуль ёсьць за:
+ сайт беларускі
+ некаторыя юзера неяк лепш успрымаюць менавіта .by чамусьці
+ больш салідна ці што... (карацей, ціпа крута)
А вось мінусы:
- 50$ адразу і столькі ж штогод - значна больш, чым 10$ штогод
- сайт разьлічаны не толькі на беларускіх студэнтаў, а на эўрапэйскіх таксама (на тых зь іх, хто цікавіцца бел. студэнтамі)
- суб'ектыўна: ня вельмі падабаецца спалучэньне BY (прычым тут Belarus')
ёсьць яшчэ іншыя, канешне, думкі...
Але, уласна, пытаньне:
Ці варты гэты by таго, каб за яго столькі плаціць? І ці няма мо якіх чутак, што кошт можа ўпасьці на яго хоць крыху?
А то зараз заплаціць можна, але надалей...
(праект некамэрцыйны - рэклямы ня будзе ніякай - прынцыпова)