Qwertys111:
Хотелось бы затронуть тему насчет прошедшего субботника в Новой боровой и как детки изуродовали нашу трансформаторную. Мы в то время проходили рядом и видели как они ее красят, я еще подумала как детям можно такое доверить. Покрасили неаккуратно, позакрашивали металлические двери. Проходишь мимо и страшно смотреть. Не понимаю зачем ее вообще надо было красить. Так что родители вы уж если и даете своим деткам что-то делать, то пусть они уже лучше цветочки сажают или у себя в квартире стены уродуют.
Вы не туды звярнуліся.
Тут на тэме адсоткаў 80 юзераў - так званыя "пазітыўшчыкі" - найміты, ствараючыя малюнак усеагульна дабрабыту і шчасця, таму што кватэркі ў Новай Баравой яшчэ прадаваць і прадаваць. Усе гэтыя Кармачкі, Darth_Abaddon, fanat_Kawa, Vasil_Vasil, ana_july ды іншая шалупень - звычайныя найміты, якія за капейкі дураць галаву патэнцыйным пакупнікам.
А 2-3 рэальных жыхара звычайна надзьмутыя гонарам за сябе і за ўласны выбар, таму хутчэй укусяць локаць, чым прызнаюць наяўнасць праблем.
Тое, на што Вы звярнулі ўвагу, на мове А-100 завецца "маркетынг перад усім".
Так жа сама яны цэлы год сганялі дзяцей Кедравага кварталу з дзіцячай пляцоўкі, калі здымалі там рэкламныя кліпы. Ці ганялі журналістаў на "эксплуатаваны дах" , які зараз нікому не патрэбны. За дурныя грошы перасаджвалі стары дуб, каб паказаць любоў да прыроды (каб не жыхары, высах бы гэты дуб праз месяц).
А тут была рэкламная акцыя "дарослыя і дзеці прыбіраюць родны квартал на суботніку". Што рабіць, што ў арганізатараў такіх відовішчаў длеля галачкі не хапае мазгоў?
Не хвалюйцеся, прыгоняць халуёў з Астокамфорту, тыя ўсё выправяць за Вашыя грошы.