ugen:
Да. Практика показывает, что в Минске ехать впереди потока со светофора реально даже на авто с динамикой 17с до сотни.
Абсалютна згодны. Але скарыстацца гэтым можаш, толькі калі пашанцавала стаць першым ля стоп-лініі.
Але як паказвае вопыт, у 70% выпадкаў шанцуе так толькі прыпаркаванай ў правай паласе БМВ X5, аўтобусу-гармошке, камунальнаму трактару з прычыпам і гружонаму мазу з уключаным левым паваротнікам.
Дык вось калі на матацыкле ад 400сс сэнс перціся паміж шэрагаў і станавіцца ўперадзе патока ёсьць заўжды (калі не паспяваеш да зялёнага даехаць, то хаця б можна выстраліць паміж машын), то на тым жа Зонгшэне ўсё было скаладаней: выстраліць паміж машын ты не можаш, таму калі выехаць за стоп-лінію не пасьпяваеш, то прыходзіцца туга: ты аказваешся паміж шэрагаў у патоку, які рухаецца.
І другі момант: калі стартуеш ад стоп-лініі, а тваім канкурэнтам аказваецца Лагуна 1.8 ці Аўдзі-100, і яны абедзьве на цябе пакрыўджаныя, што ты іх аб'ехаў - ты таксама аказваешся паміж імі, як бы не стараўся адравацца. Непрыемна і небяспечна.
Таму я 10 разоў думаў перад тым, як перціся за стоп-лінію: трэба каб у цябе быў час яе аб'ехаць, і каб на стоп-лініі стаяў які-небудзь Маціз ці Жыгуль, ад якіх ты змошаж удраць.