Мяне асабіста у прыведзеным рэкламным відэа здзівіла, што маркетолаг, па-першае, зусім не разбіраецца ў якасных характарыстыках кватэры.
Ну напрыклад, яна паказвае аднапакаёўку. Навошта там вокны ў падлогу? Калі кватэра на сонечны бок, дастаткова звычайных памераў вокнаў. Інакш будзе спякота (кандыцыянеры забаронены, бо фасады занадта прыгожыя). Калі на паўночны, узімку будзе няўтульна. Ды згадзіцеся, на такое вакно дапасуюцца толькі дарагія доўгія шторы. Але не гэта галоўнае.
Мала хто здагадаецца рабіць пад выцяжку па-над плітой асобную разетку. Звычайна там праводка хаваецца за калонай ці за шафай. Разетку пад электрапліту чамусьці не паказалі, і я здагадваюся чаму. Гэтя такое вялізнае чорнае прыстасаванне савецкага часу, якое большасць уладальнікаў пры рамонце адразу выкідае, бо сучасныя пліты не камплектуюць нічым, акрамя толькі правадоў.
Чорныя краты за доўгімі вокнамі нагадваюць лёс зняволеных, хочацца хутчэй нечым адгарадзіцца, а не глядзець на двор. Сумна. Чаму гэтыя краты пафарбавалі адмыслова ў чорны колер? Магчыма, так яны дапасуюць да незвычайных фасадаў, але што з таго?
Белыя шпалеры прыйдзецца фарбаваць кожнаму, бо на вуглах яны пражывуць белымі з лепшага некалькі тыдняў. Не кажу нават пра сям'ю з маленькім дзіцем. Прасцей было б выраўняць сцены ды адразу іх пафарбаваць.
Ну і па-другое, выгляд самога маркетолага. Прабачце, але мой мужчынскі густ такі выгляд проста зневажае. Калі ўжо не трэці і нават не другі памер, выратуе адпаведны станік, яле кашулю ці блузку трэба падбіраць адпаведную, не празрыстую. Макіяж на сто адсоткаў вячэрні, з якой халеры з такой размалёўкай было лезці на сонца? Калі сама спадарыня ў гэтым не разбіраецца, ёсць жа кансультанты, дарадцы - прафесіяналы?
І які я раблю вывад з усяго гэтага рэкламнага відэа, паважаныя спадарыні ды спадары? Той, што і дамы ў Новай Баравой такія ж самыя - знешне яркія ды кідкія, а па сутнасці квартал зроблены па-аматарску, непрафесійна. Толькі грошы ўкінутыя дурныя.