У мяне няма гаража, няма аўто, а ў здымаючы кватэру (дзе і так мала месца) і так дахера барахла непатрэбнага з кватэры на кватэру цягаць прыходзіцца, каб яшчэ туды зараднае устройсва для акамулятара прыцягнуць, яшчэ і за 20 баксаў. А улічваючы што карыстацца я ім патэнцыйна буду 1 (ну максімум 2 разы) на год - то найлепшы варыянт быў быў бы адказ: "Чувак, цягні акум да мяне - я табе заражу яго за пару тысяч" ці "Чувак, заязджай - дам зарадку на дзянёк за піва".
Такіх адказаў не чуваць, таму пакуль што альтэрнатывы СТО вы мне не прапанавалі.
Увогуле добра было б прызнаць, што такіх месцаў, куды б загнаў матацыкл/скуцер, і табе яго прафесійна за адэкватныя грошы праглядзелі і падрыхтавалі (зарадка акамулятара і замена фільтра і масла ва умовах гаража - справа на 20 тысяч + кошт расхонікаў) - няма. І "а руки Ваши ГДЕ" - не альтэрнатыва.
Асабіста я магу гэта ўсё зрабіць сам, але у мяне няма гаража, і сяброў, у якіх ёсьць гараж паблізу, у мяне таксама няма. Але ёсьць 20-30 тысяч, якія я магу дазволіць сабе заплаціць за вышэйадзначаныя трывіальныя аперацыі. І мне куды больш дзіўным падаецца, што ніхто з прысутных не хоча патраціць 20-30 хвілін свайго вольнага часу (за які ўсё адно ў сваё большасьці мы нічога карыснага не робім) зарабіць сабе на дзесятак-другі літраў бензіну з мінімумам прыкладзеных намаганьняў.