Если я в Вильнюсе или Риге обращусь к человеку по русски - мне никто не отвечает по литовски или по латышски.
Не зусім удалы прыклад. Па-першае, у гэтых краінах расейская мова не з'яўляецца дзяржаўнай. Па-другое, кожная з гэтых моў зусім не падобная да рускай. Беларуская - падобная. Па-трэцяе, калі да мяне звяртаюцца па-руску, я адказваю па-руску, бо ёсць верагоднасць, што пытае расіянін. Але калі я пытаю па-беларуску, а чалавек свабодна разумее і адказвае па-руску, я працягну размову па-беларуску, бо дакладна ведаю, што мова яму зразумелая. Па-чацвёртае, у постсавецкіх краінах большая частка насельніцтва валодае рускай мовай. Па-пятае, часта турыстаў бачна няўзброеным вокам. Зразумела, турыстам не адкажаш на сваёй мове.
я как то сильно сомневаюсь про "вялизную частку" знающих английский.
Не зусім дакладна я выказаўся. Але спрачацца з тым, што ангельская мова вывучаецца ў большасці школ - бессэнсоўна
почему вы, уважаемый ***Thunder***, не пишете по белорусски на англоязычных форумах?
У чужы манастыр са сваім статутам не ходзяць. Толькі па адной прычыне пішу тут і на [censored] па-беларуску: таму што гэта беларускія сайты. Укантакце старонка таксама беларуская. Але у мяне ёсць кола сяброў, з якімі я падтрымліваю сувязь. На сайце мноства груп на самым розным інтарэсам. Кожны выбірае тое, што яму даспадобы. І у большасці не лезе ў іншыя групы з адной мэтай - выліць бруд на іншадумцаў. З расейцамі, зразумела, размаўляю па-руску. Не маю мэты прыцягнуць на сваю старонку палову кантакта; адпаведна, мяне не хвалюе, што большасць "чужых" людзей не могуць перакласці маю старонку.
Про "не осилил" достаточно было проигнорировать, зачем сразу причислять к ляхтарату?
Мяне закранула не "не осилил".
и в барахолке? есть желание развивать мову - надо развивать ВЕЗДЕ, иначе выглядит как позерство
Паспрабую выправіцца Проста гэта той выпадак, калі будзе агідна згубіць "кліента" (майстра, прадаўца, дарадцу) толькі таму, што ён не ведае мову. Далёка не кожны фарумчанін можа дапамагчы з электрапрывадам цэнтральнага замку багажніка