Ізноў у перапісным лісьце адна і тая сама памылка:
12. Ваша родная мова (мова, засвоеная першай у раньнім дзяцінстве):
Добавлено спустя 6 минут 39 секунд
Мы ўсім ставім рускую мову». У Светлагорску перапісчыкі свядома ідуць на падман
«На завод, дзе я працую, прыйшлі студэнты-перапісчыкі. Але яны нават не спыталі, на якой мове я размаўляю дома. На планшэце адзначылі «па-руску» і пераскочылі далей», — расказвае Пятро Працко, чытач «Нашай Нівы».
Ён, натуральна, абурыўся.
«На што я атрымаў адказ: «Мы ўсім ставім рускую мову». Я папрасіў выправіць гэта, а перапісчыкі сказалі, што ўжо ўнеслі адказ у свой планшэт і выправіць гэта нельга. А пасля яшчэ дадалі: «І так зразумела, што ўсе размаўляюць па-руску», — дадаў Пятро Працко.
Мужчына расказвае, што пра падобныя выпадкі ў сваім родным горадзе чуў і ад сваіх знаёмых, якія адзначаліся на стацыянарных участках.
У аддзеле статыстыкі Светлагорскага райвыканкама, пачуўшы гэта, здзівіліся.
«Ні ў якім разе мы такога інструктажу не праводзілі. Наадварот, прасілі працаваць сумленна і задаваць пытанні строга па перапісных лістах. Я зараз жа патэлефаную ўсім загадчыкам перапісных участкаў і звярну на гэта ўвагу», — адказала намесніца начальніка аддзела статыстыкі Валерыя Караткова.
https://nn.by/?c=ar&i=238773