BibeR:
заскакивали и на большие бортики, кстати если согнуть рулетку то можно и 50 см бортик показать имхо неубедил целиком паребрик в студию.
Ня верыце — заедзьце, адрас жа напісаны.
Patam:
вы где-ить кроме Беларуси были вообще, чтоб говорить что тут единственная страна где запрещено на велосипеде ездить по дороге, но разрешено по тротуарам и велодорожкам?
и велодорожкам — гэта вы напісалі.
Пры адсутнасці веладарожак (ну то бо як у нас — заўсёды) трэба ехаць па дарозе у РФ, Украіне і Польшчы.
localhost:
Продолжаем. Любой нормальный автомобиль без малейших проблем развивает 120-130км/ч и двигаться рядом с велосипедиком едущим от силы 30км/ч небезопасно как для автомобиля так и для того самого велосипедика.
Современный автомобиль - скоростное транспортное средство, намного более быстрое чем велосипед.
Только недальновидные головы предлагают велосипедикам ездить по той территории, которая совершенно не оборудована и не подходит для их безопсного передвижения.
Слоўная эквілібрыстыка.
Максімальная хуткасць аўтамабіля ў горадзе толькі ў 2-3 разы хутчэйшая за сярэднюю веласіпедную. Тады як сярэдняя веласіпедная у 5-10 разоў хутчэйшая за сярэднюю пешаходную, пры тым што пешаход не абсталяваны люстэркамі задняга агляду і не мае прадказальнай траекторыі руху.
Пры выкананні ўдзельнікамі Правілаў рух па ПЧ дарогі прадказальны, размежаваны і бяспечны для ўсіх транспартных сродкаў. Рух пешаходаў па тратуары дадаткова не рэгулюецца правіламі, таму рух па тратуары транспартных сродкаў не можа быць бяспечным у прынцыпе.
У дадатак, тратуары ніколі не канструяваліся і не прадугледжваліся для руху транспартных сродкаў.
localhost:
как же это я на велосипеде лет 15 катался по тротуарам.
Вельмі верагодна, што вы працяглы час парушалі правілы дарожнага руху, якімі рух па тратуары на ровары быў забаронены.
BibeR:
один такой стоял в крайней левой на поворот (возле червенского рынка направление от вокзала к комунарке).
Памылкова рабіць глабальныя высновы з асобных парушэнняў, хай і грубых.
Можна прывесці шэраг сістэмных парушэнняў аўтамабілістаў, як, напрыклад, ігнараванне правіл паркоўкі, заўсёдны заезд за стоп-лінію на скрыжаванні Дзяржынскага-Чыгуначнай і г.д.
Нагадаю, што ў правілах няма адназначнай забароны на рух раварыстаў па ПЧ дарогі. Пры немагчымасці руху па ходніку дазваляецца рухацца па праезнай частцы, і гэты рух апісваецца шэрагам пунктаў. Такім чынам, усе закіды на адрас раварыстаў на ПЧ — усяго толькі пытанне вашай трактоўкі ПДР, вашай уласнай трактоўкі, якая можа не супадаць з ацэнкай і трактоўкай раварыста.
Трактоўкі ад упаўнаважаных на тое органаў не існуе!
Такім чынам, калі вы бачыце раварыста на дарозе, а знака «забарона руху раварыстаў» няма, проста кіруйцеся правіламі, а не качайце правы.
Між іншым, прыватныя размовы з даішнікамі паказваюць, што ў іх таксама адзінага погляду няма: адзін кажа, дуйце на тратуар, і бяз розніцы, што там за пакрыцьцё і трафік, другі кажа — калі тратуар людны, дуй на дарогу адназначна.
Пакуль не будуць рабіцца скразныя, безбар’ерныя, з роўным пакрыццём веладарожкі і/ці велапалосы, раварысты будуць змушаныя рухацца па чужой тэрыторыі, і ўзаемныя нараканні не знікнуць.
Гэта, на мой погляд, пытанне тэхнікі і часу, а вось з культурай... Цяжэй будзе пазбыцца ганарыстых вадзіл, якія ровар за транспарт не ўспрымаюць і перавагі, хоць мусяць, ні за што ня ўступяць; пешаходаў, якія ходзяць жывымі шчытамі ды топчуць велапалосы, хоць побач намаляваны чалавечак; чорных раварыстаў на чорных роварах цёмнай ноччу ды веладальтонікаў, якія не адрозьніваюць зялёнае ад чырвонага.
Магчыма, гэта ўвогуле утопія. А веласпарцмэнаў на тратуарах ці веладарожках я ня бачыў ні ў адной краіне.