booker, Ничего иного я и не ожидал. 
--------------------------------------------------------------------
10 лайфхакаў для ўладальнікаў пёравых асадак PARKER.
1. Калі вы аддаеце перавагу нікому не пазычаць сваё цудоўнае пяро PARKER, заўсёды трымайце ў кішэні шарыкавую ручку, каб дапамагчы чалавеку, які звярнуўся да вас з такой просьбай.
2. Калі вы не супраць пазычыць сваю асадку, пакіньце каўпачок у сябе. Такім чынам, чалавек, якi ўзяў ня зможа выпадкова сысці з ёй.
3. Калі вы пішаце дробнымі літарамі, карыстайцеся тонкім пяром (F). Для буйнога почырку падыдзе пяро большага памеру.
4. Калі вас раздражняе скрып пяра, абірайце пяро сярэдняга памеру.
5. Заўсёды апранайце каўпачок на асадку, накіраваўшы пяро ўверх. Паветраная кішэня, якая ўтварыцца як па чараўніцтве, адправіць рэшткі чарнілаў назад у асадку.
6. Калі вы плянуеце пералёт і маеце з сабой пёравую асадку, паклапаціцеся пра тое, каб яна была ці зусім поўнай, ці пустой. На вышыні нават нязначны аб'ём паветра ўнутры здольны павялічыцца, што прывядзе да выцякання чарнілаў.
7. Калі вы не збіраецеся карыстацца сваёй асадкай на працягу некаторага часу, паклапаціцеся пра тое, каб яна была пустой, і ачысціце пяро, перш чым змяшчаць яе на захоўванне. Кіслоты, якія змяшчаюцца ў чарнілах, пры ўзаемадзеянні з кіслародам запускаюць акісляльных працэс, які разбурае пяро ў тым выпадку, калі ў асадке застаюцца чарніла.
8. Падчас выкарыстання ручкі апранайце каўпачок на тарцавую частку корпуса. Калі вы выпадкова выпусціце асадку, яе больш цяжкі канец, больш верагодна, дасягне падлогі хутчэй, чым канец з пяром.
9. Вяртайце каўпачок на месца, калі адкладаеце асадку, ці ўвогуле не здымайце яго з корпуса ручкі, каб прадухіліць яе імклівае звальванне са стала.
10. Раз на месяц прамывайце пяро і пёравы блок асадкi прахалоднай вадой да таго часу, пакуль з ручкі не пабяжыць чыстая вада.