Вада ёсть, но (для заапарка) вады няма!
Ачэрэдная загадка "кирвання" и "пячэнне" аб здароуи заапарка у гасударстви для народа:
«Артэзіянскай вады ў Мінска з запасам, свідравіны стаяць у рэзерве»
Размовы пра тое, каб перавесці сталіцу цалкам на артэзіянскую ваду, вядуцца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў . Вось-вось адбудзецца, абяцаюць улады. Але тэрмін кожны раз пераносіцца — спачатку на 2013-ы, пасля на 2018-ы, а яшчэ пазней на 2025-ы.
«Было некалі рашэнне пабудаваць у Вязынцы яшчэ адзін водазабор, на 40-50 тысяч кубоў, і такім чынам дапамагчы пераводу на артэзіянскую ваду. Але адмовіліся — няма грошай», — успамінае адзін з планаў Валяр’ян Белы.
Ёсць тут парадокс. У пачатку нулявых Мінск спажываў за суткі 750 тысяч кубаметраў вады. З іх 210 тысяч давала ачышчыльная станцыя, а 540 тысяч — артэзіянскія свідравіны. Сёння сталіца расходуе 460 тысяч кубаметраў вады за суткі (130-150 тысяч з іх — з паверхневых крыніц). Атрымліваецца, артэзіянскай вады ў Мінска з запасам.
Чаму спажыванне знізілася?
Насельніцтва пачало масава ставіць прыборы ўліку і эканоміць рэсурсы (і, адпаведна, свае грошы).
«12 год таму норма водарасходу была 300 літраў вады на суткі. Сёння яна стала 140», — адзначае спецыяліст.
Пасля таго як ваду сталі расходаваць менш, некалькі свідравін увялі ў рэзерв. Але іх магутнасці пры ўмове правільнай эксплуатацыі мусяць захавацца — зацверджаныя запасы ёсць па кожнай станцыі.
«Свідравіны трэба рэгулярна ўключаць і прапампоўваць. Нельга пакідаць іх у рэзерве надоўга. Свідравіна пачынае зніжаць свой дэбет, бо фільтры зарастаюць кальматантам. Павінен быць жорсткі графік, які будзе кантралявацца. Але ў сувязі з тым, што да кожнай станцыі даводзяцца нарматывы па ўдзельных расходах электраэнергіі, яны стараюцца не пускаць у працу свідравіны, якія маюць горшы ўдзельны расход. І яны адстойваюцца. Пэўна, 10-15% магутнасцяў ужо страчана», — мяркуе Валяр’ян Белы.
Каб вады хапіла на ўвесь Мінск, трэба пераразмеркаваць гарадскія сеткі. Напрыклад, у раёне Дзіцячай чыгункі і Дражні ёсць лішак.
«Каб забяспечыць Кастрычніцкі і Фрунзенскі раёны артэзіянскай вадой, мяркуецца з 8-й станцыі («Віцкаўшчына») пабудаваць вадавод і пампаваць сюды ўзамен таму, што ідзе з ачышчальных станцый. Апроч таго ёсць магчымасць накіраваць ваду з 10-й станцыі («Феліцыянава»).
Ёсць яшчэ водазабор «Навінкі», які калісьці даваў 70 тысяч кубаметраў вады на суткі, а сёння — 38 тысяч. То-бок 30 тысяч кубаметраў па камунікацыях, якія існуюць, можна падаць у Масюкоўшчыну — без усякіх затрат», — дзеліцца бачаннем сітуацыі спецыяліст.
Самыя вялікія расходы — будаўніцтва вадавода ад 8-й станцыі. Калі б дзяржава ўзяла іх на сябе, астатнія працы водаканал мог бы правесці за кошт уласных сродкаў на капітальны рамонт, упэўнены Валяр’ян Белы
«Трэба не сыходзіць ад гэтых пытанняў, а вырашаць», — кажа ён.