monkeypaw:
имхо, нехрен вообще улицы трогать, как называются так и называются.
задолбаться потом можно кучу документов и прочих вещей переделывать. путаница одна.
я зразумеў вашу пазіцыю - "мая хата з краю, абы не было вайны", звычайна такую жыцьцёвую пазіцыю маюць дрэннаадукаваныя слабыя людзі, для якіх усё роўна, што адбываецца навокал, "абы мяне не чапалі", Вам што жыць на вул. Чыкаціла, што на вул. Гітлера - усё адно
а я, як беларус і грамадзянін, гатовы ўсе свае дакументы памяняць, каб толькі не жыць на вуліцы імя чырвонага забойцы, які ненавідзеў беларускі народ і Беларусь...
між іншым, у гэтым годзе ўпершыню за апошнія 17 год гістарычны назоў быў вяртаны вуліцы Гандлёвай, якая цяпер называецца "Зыбіцкая", і гэта толькі першая ластаўка... праўда наступныя "ластаўкі" будуць ляцець да нас яшчэ вельмі доўга, таму што пакуль у дзяржаве побач існуюць дзьве несумяшчальныя ідэалогіі, мы так і будзем жыць на скрыжаваньні Савецкая-Незалежнасьці...