Першае і самае галоўнае:
вельмі зрэдку на захадзе набываюць камерцкія аўтамабілі.
80% транспартных сродкаў з грузапад'ёмнасьцю да 5т бярэцца ў лізінг.
Пасля лізінгу іх рэалізуюць на краіны трэцяга свету, дзе трохгадовая машына лічыцца паказчыкам посьпеху. Альбо аўто застаецца ў Эўропе ў якога-небудзь "рамесленьніка", але праз 5-7год зноў трапляе на рынак бедных краін.
Прыклад: чэская фірма займаецца абслугай аўтаматыкі. Шматлікія машынкі эксплуатаваліся нават меньш году, бо на одометры з'яўлялася лічба 150 000.
Нармальнае аўто для камерцкай дзейнасьці можна знайсьці толькі ў аўтасалоне. Канешне беларуская банкаўская палітыка троху ахалоджвае нашыя жаданьні, але іншага выбару...
http://mercedes-benz.by/ New Mercedes Benz Sprinter ад 21 000 ?
Напрыклад бярэм троху даражэй за 23000 ?. Першая плата 30% = 8102 ?. Штомесечная плата - 564 ?. Не так ужо і непад'ёмна.
Нажаль пішу гэта ўсё са свайго вопыту і таксама вымушаны быў набываць буса ўжыванага. Інфармацыю шукаў сам і выбар рабіў адзін.
Common Rail (cdi, hdi, dci...) і беларускія рэаліі нікому тлумачыць ня трэба. Карозыя у камерцкіх аўтамабіляў прагрэсуе ўжо з узросту 5 год, марка тут не паказчык.
Па персаналіям:
Fiat Ducato / Citroen Jumper / Peugeot Boxer, па водгукам - працоўныя лашадкі на якіх, пры невялікіх затратах, можна нармальна працаваць. Малы першапачатковы кошт, дэмакратычныя кошты на абслугоўваньне. 1,9 матор не славіцца вялікай надзейнасьцю, шматлікія людзі шукалі 2.5 D. Вельмі зрэдку можна сустрэць з маторам 2.8ТД ад Iveco, які славіцца мільённымі прабегамі. Слабая ў тройкі PSO пярэдняя падвеска(пярэдні прывад), вельмі часта трэба наведваць СТО.
MB 100 - вельмі ненадзейная трансмісыя.
MB Vito - слабое месца трансмісыя, электрыка. Кошты на абслугоўваньне...
MB T1 (207-410) - вечны грузавічок. На сёняшні дзень багата падобных машын эксплуатуецца ў нямеччыне і іх гаспадары не жадаюць іх змяняць.
MB Sprinter - амаль вечны грузавічок. Шкада, што кошты на абслугоўваньне вельмі сур'ёзныя. Першае пакаленьне можна адзначыць маторам 2.9L OM 602 129 hp сапраўдны спрынтэр, які гадамі можа хутка дастаўляць грузы. Другое пакаленьне мае значна цікавейшы інтэр'ер і маторы cdi.
VW T4. Папярэджваю, ад матора 2.4D 5R трэба адразу адмаўляцца! Эксплуатацыйныя выдаткі у межах нормы, асабліва калі параўноўваць з 5.
VW LT. Першае пакаленьне мела 2.4D 6R, які шмат крыві людзям псаваў. Другое пакаленьне ўсё ідэнтычна MB Sprinter, толькі матор з трансмііяй свае, эксплуатацыйныя выдаткі вялікія, але рэдкія.