Паважаныя Tanya-strong ды dosstroimdom, вазьміце сябе ў рукі і пачніце думаць.
1) Тэлебачанню нецікавая нашая сітуацыя ў тым выглядзе, як яна есць. На онлайнер звяртаўся Sam, там яму гэтае і сказалі.
2) Нецікава гэтае таму, што чыста юрыдычна гэта не даўгабуд
3) Даўгабуд - будаўніцтва, тэрмін якога перабольшвае нарматыўны тэрмін. Нарматыўны тэрмін у нашым выпадку - гэта кастрычнік 2015 года. Цяпер жнівень. Цяпер, як кажа dosstroim dom, "берем словарь и календарь" i шукаем, калі гэта пачне хваляваць СМІ.
4) Што тычыцца вашага меркавання аб тым, што толькі вы нечага жадаеце і робіце - то вы памыляецеся. Нехта ж, пэўна, арганізаваў абедзве сустрэчы з ГПС? Адсоткаў 80% dosstroimdom адсутнічаў на мінулай сустрэчы. Бо, калі б быў, то не казаў бы пра тэлебачанне, КГК і г.д. Tanya-strong, думаю, што была, па надпісах здагадваюся хто гэта нават.
Тое, што Вы пішаце на форуме, нагадвае дзіцячую паніку і не дапамагае вырашаць праблемы. Хоць і прыемна, канешне, што вы нарэшце зарэгістраваліся на форуме.
Есць людзі, якія прадстаўляюць наш бок у адносінах з забудоўцам, на сустрэчы яны давалі свае нумары тэлефонаў. Мяркую, што ў Вас яны есць, бо Вы нечага жадаеце і хочаце нешта змяніць. Яны без эмоцый , канструктыўна могуць даводзіць нашыя праблемы. Хочаце дапамагчы - адкіньце эмоцыі, пачніце даваць разумныя парады і прыходзьце ствараць масавасць на сустрэчы.
Dosstroimdom, спадзяюся, што Вы раскажыце потым, што прынес Ваш зварот на тэлебачанне, КГК ды да прэзідэнта.
Tanya-strong, сустрэча была запланавана на 25 жніўня а 17 гадзіне, нічога не змянілася.
P.S. Вы не адныя жывяце на здымных кватэрах, курс валют для ўсіх аднолькавы.
P.P.S. Што самае цікавае, вы кажаце: "Хто за вас будзе рабіць? Людзі, ідзіце вырашаць нашыя праблемы", а не пытаеце:" Чым я магу дапамагчы".