=BY=SERG:
Shurix, это вам только кажется, что одинаково преподаются языки. Уж поверьте
Мабыць, я і праўда памыляюся. Як казаў Уладзімір Ільіч Ленін: "Очень возможная вещь".
А маці той дзяўчынкі магу параіць: калі ім так карціць мець выдатныя адзнакі па беларускай мове, то хай купіць ay.by/lot/belorusskij-yazyk-dlya-govoryaschih-po-russki-5013017704.html - наклад больш новага выдання ўжо ў продажы не знайсці.
kozaki:
Мой сосед Вася как-то не знал, куда от математики деться. Мог месяц в школе не появляться (на отчистных с одноклассниками зависали, самогончик там все дела)
Сейчас - хороший сварщик.
Вось і я не магу зразумець: то крычаць, што белмова ні ім, ні іх дзецям непатрэбная, то робяць праблему з таго, што ў дзіцяці няма "дзявяткі" па мове. Ну, не будзе ў яе "дзявяткі" і што, не здасць тэставанне па расейскай мове? Не паступіць у ВНУ? Не, калі не дурная і вучылася нармуль, то здасць і паступіць.
А так гэта выглядае як класічная сітуацыя, калі нехта хоча і мядочку паесці, і на [censored] не сесці.
Добавлено спустя 4 минуты 14 секунд
kozaki:
Сейчас - хороший сварщик.
Мне неяк расказвалі выпадак: начальнік участка цеплатрасы неяк заглядвае ў люк, дзе пару хлопцаў-цеплатэхнікаў наступства аварыі ліквідавалі. На гадзінніках - пачатак 13-й, то бок перапынак на абед. Ну вось заглядае туды начальнік і бачыць - сярод хмар вадзяной пары сядзяць два цеплатэхнікі, кураць і абмяркоўваюць творчасць Жан Поля Сартра.
Той паглядзеў на іх, плюнуў, сказаў "Придурки..." і пайшоў далей па сваіх справах.