Matt:
а чаму з Галоунай?
А хрэн яго ведае чаго напісаў з вялікай - мо што перад тым пераклад з англійскай рэдагаваў, там спрэс вялікія літары.
Matt:
это кол-во скачавших, 50% просто паслухать, попробуйте доказать обратное.
Ды без б! Што тут даказваць?
Калі б "50% просто паслухать" проста было праўдай, то з цягам часу (прытым адносна невялікага - пару патчаў) гэта лічба бы пайшла на спад. А гэтага не назіраецца.
Плюс мы асобна маніторым спампоўкі тэкставага перакладу і агучкі - яны прыблізна аднолькавыя (на агучку крыху больш спамповак), таму і ўказаў адну лічбу: 20+ тыс. І калі для агучкі тлумачэнне "50% просто паслухать" яшчэ неяк (чыста тэарэтычна) прывязаць можна, то спампоўкі тэкставага перакладу для інтэрфэйсу гульні такім спосабам не патлумачыш.
RomanNice:
Вполне возможно, живущие в РФ белорусы скачивают. Ностальжи и все такое.
Я, например, айфон могу полгода на французском юзать, потом вернуться на русский на несколько месяцев. Просто так, от нечего делать.
Аналагічна як з Matt - узровень настальжы не будзе пастаянным (вы самі пацвярджаяце гэта сваім аповедам пра айфон). А прытым лічба спамповак з Расеі, калі не ўлічваць дробных ваганняў статыстыкі туды-назад, не змяняецца.
Matt:
по моим ощущениям 0, 00.
Згодна з адчуваннямі "сінюг" ля крамы №7 людзей, якія п'юць віскі таксама 0,0% . І Tepex для іх будзе чысты фантазёр, якія б довады ён не прыводзіў ім. Як і сам клуб аматараў віскі будзе для іх уяўнай суполкай.
Добавлено спустя 11 минут 17 секунд
RomanNice:
Shurix-то поадекватнее. Но он пока не ответил о своем восприятии.
Маё ўспрыманне конча пабілі какаінум і іншыя празмернасці-раскошы
Кожны жыве ў сваім, досыць абмежаваным, асяроддзі і на яго аснове робіць вывады.
Вось я казаў, што траціна-чвэрць маіх кантактаў - беларускамоўныя. Я мушу сказаць, што 25-33% насельніцтва Беларусі - беларускамоўныя?
Ці вось іншае - у мяне ў скайпе ё сем чалавек-нешараговых супрацоўнікаў Wargaming. З іх тры са мной камунікуюць па-беларуску. Я мушу з гэтага абвесціць, што 42% супрацоўніка Wargaming - беларускамоўныя? Ці 42% начальнікаў Wargaming - беларускамоўныя?
Гэта іх ідыятызм рабіць з нерэпрэзентатыўнай выбаркі нерэпрэзентатыўную выбарку. Адно што палцаў у неба тыкаць.
Думаю, вы мяне зразумелі.