RomanNice:
Shurix, а вот к Вам вопрос. Без подколок, без ёрничанья.
На сур'ёзныя пытанні я, самі ведаеце, адказваю сур'ёзна.
RomanNice:
Вот сколько на Ваш взгляд среди 9млн населения РБ чаще используют дома белорусский?
Я адштурхоўваюся ў гэтым выпадку ад аф. дадзеных апошняга Перапісу, бо іншага спосабу ні ў вас, ні ў мяне праверыць і зафіксаваць гэта няма.
На праўду звестак Перапісу ўплываюць некалькі фактараў:
- пытанне пра беларускамоўнасць нашаму БелСтату нічога не дае = няма сэнсу выджыгвацца і перакручваць статыстыку, як з зарплатай ці яшчэ чым. З таго, што статысты дапісалі ці скінулі бы 10-20% беларускамоўных, нікому з таго ніякай карысці не было. Таму імавернасць падтасоўкі можна выключыць.
- Перапіс была ананімная, і гэта таксама вельмі - пры ананімнасці людзі могуць гаварыць праўду, не зважаючы на нейкі знадворныя фактары, комплексы і інш. Гэта як правесці (не буду праводзіць ніякіх паралелей , так, для прыкладу) апытанні з пытаннем "ці п'яце вы алкаголь зранку?", "ці дрочыце вы ўпрысядзь?" або "ці ўжываеце вы какаінум?" - сярод адной і той самай аўдыторыі, толькі спярша ананімнае, а потым з фіксацыяй імёнаў. І вынікі будуць ВЕЛЬМІ адрознівацца.
Так і мовай - на пытанне "на каком языке вы разговариваете дома?" ваш супрацоўнік можа адказаць "на русском!", а дома жонцы расказаць гісторыю пра дурныя допыты ад свайго дурнога калегі. Прычын, па якіх вам у твар НЕ СКАЖУЦЬ праўды - процьма. А жыўцом вы таксама не праверыце - бо калі будзеце ў гасцях у іх, яны таксама могуць гаварыць па-расейску. Так, на ўсялякі выпадак.
RomanNice:
И второй вопрос. Какой процент использует преимущественно белорусский вне дома? То есть, на работе, в магазинах, в транспорте, распивая пиво с друзьями и т.д.
Тут вы крыху змяшалі ўсё ў кучу, але паспрабую разабраць:
"распивая пиво с друзьями" - гэта бадай тое ж самае, што і ўжыванне дома = калі чалавек адчувае сябе ў камфортнай абстаноўцы, калі моўны маркер "свой-чужы" спрацаваў і ўжо непатрэбны. Таму збольшага (9 з 10) тыя, хто дома гаварыць па-беларуску, на піве з сябрамі таксама гавораць па-беларуску.
"на работе" - усё залежыць ад абстаноўкі на працы, якая складаецца з вялікай процьмы фактараў. Аналізаваць і разглядаць трэба кожную сітуёвіну асобна, але не скажу, што камусьці нейкія праблемы былі з яго беларускамоўнасці.
Прыкладам, мая сяброўка гады тры таму (мо ўжо больш) распрацоўвала для Wargaming версію вэб-сайта World of Tanks для прагляду з мабільных прылад. І перапіска яе, і фінальнае прадстаўленне-зацвярджэнне праекту з яе боку было на беларускай. Ніякіх прэтэнзій ці непаразуменняў не было.
Таксама ў мяне на старом працы (калі сісадмініў у аддзеле адукацыі) у мяне цэлы пададдзел расейскамоўных (чалавек 15) торкнула і яны пару дзён, апроч пару жанчынак з Расеі, гаварылі і абслугоўвалі па-беларуску.
RomanNice:
Вот среди моих знакомых никто не говорит дома на белорусском (ну или скрывают это) и я ни разу не слышал, кроме глухих деревень (бабули от 70 и старше), чтобы кто-то говорил по-белорусски.
У мяне карціна іншая - недзе чвэрць-траціна знаёмых беларускамоўныя (ці білінгвы). Прынамсі, паміж сабой мы камунікуем па-беларуску.
RomanNice:
И то, в деревнях - там какая-то помесь, но ради успокоения любителей белорусского языка назову это белорусским.
Па-першае, дыялектаў і мясцовых гаворак дахалеры і трошкі - калі ёсць дыялектычныя слоўнікі асобных вёсак, пра што яшчэ можна казаць.
Па-другое, тут зноў фактар ідэнтыфікацыі "свой-чужы" у дзеянні. Не памятаю хто з моваведаў пачатку мінулага стагоддзя (Лёсік, Станкевіч, Ластоўскі, мо хто іншы) пісаў у рэкамендацыях для збіральнікаў фальклёру і моваведаў-дыялектыялістаў - маўляў, трэба спярша да "аб'екту" прыцерціся (пагаварыць пра надвор'е, пра ўраджай, пра тое-сёе) і ўжо тады выпытваць-фіксаваць што трэба. Іначай "аб'ект" пабачыць, што прыехаў вучоны чалавек і будзе спрабаваць гаварыць "па-вучонаму" (як ён думае), перакручваючы словы і фразы - у выніку атрымаецца траснючая трасянка.
RomanNice:
Поэтому, по моим подсчетам, не более 10% говорят преимущественно на белорусском.
Хотелось бы Ваше мнение услышать.
Бачыце, вы мяркуеце на 10%. Вымяраеце проста на вока. А так нельга рабіць - усё адно што палцам у неба тыкаць.
А цяпер прыклад з жыцця:
даўным-даўно (ужо гады з тры) мы рабілі неафіцыйную беларускую лакалізацыю World of Tanks - спярша распаўсюджвалі сваімі сіламі, потым дамовілі і ідзем у складзе папулярнага мод-пака PROТанки. Дык вось, калі мы пачалі па-чалавецку маніторыць колькасць карыстальнікаў, то атрымалі лічбы 20+ тыс. унікальных спамповак што патч (ваганне +/-5 тыс. туды-назад штопатч я не ўлічваю). Прытым калі мы пыталі тых людзей, якія карыстаюцца нашай лакалізацыяй "колькі на вашу думку людзей іх карыстаецца?", то варыянты адказаў былі самыя розныя - ад 300 да 5000, у самага аптыміста было 10000. А як бачыце, ніводны з іх не адпавядаў рэчаіснасці, прытым далёка не адпавядаў.
Плюс зноў такі парадокс статыстыкі пра нашу бел. лакалізацыю - незразумела чаму, але 60%+ спамповак ідзе з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Не, гэта не глюк і не выпадковасць - праверана на 5+ патчах. І гэта не тлумачыцца тым, хто нешта з расейцаў на жарт усталяваў паглядзець-палажаць - лічба збольшага штопатч стабільная.
Таму паўтаруся - я веру лічбам. Лічбы ў нас адні - дадзеныя Перапісу. Так, магчыма, колькасць беларускіх ужо зменшылася, як зменшылася іх колькасць у параўнанні мінулага Перапісу і пазамінулага. А можа, наадварот, павялічылася - тут зноў палцам у неба.